Блохі (Siphonaptera) — атрад крывасосных насякомых, вонкавыя паразіты цеплакроўных жывёл (млекакормячых, птушак) і чалавека.
Назва Навуковая назва ад — помпа, — бяскрылае.
Беларускае напісанне ў адзіночным ліку блыхаНапісанне Блохі і Блыха ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.90..
Апісанне Даўжыня цела 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела пляскатае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам з валаскамі або шчацінкамі.
Блохі другасна бяскрылыя. Яны цалкам страцілі крылы ў працэсе прыстасавання да эктапаразітызму ў імагінальнай фазе. Заднія ногі скакальныя.
На галаве пара простых вачэй (некаторыя сляпыя). Вускі схаваныя ў паглыбленнях. Ротавы апарат колюча-сысучы. Блохі валодаюць вузкаспецыялізаваным ротавым апаратам, прызначаным для праколвання покрываў гаспадара і высмоктвання крыві.
Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі чэрвепадобныя, бязногія, пазбаўлены вачэй. Акукліванне ў кокане.
Лічынкі кормяцца арганічнымі рэшткамі і экскрэментамі дарослых блох, дарослыя — крывёй.
Вядома больш 2380 відаў блох. Атрад уключае больш за 200 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў 15 сямействаў. Найбольш вядомыя , , .
Многія з’яўляюцца пераносчыкамі розных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл, у т.л. чумы, тулярэміі і інш. Прамежкавыя гаспадары некаторых відаў гельмінтаў. Меры барацьбы: санітарна-гігіенічныя, хімічныя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Атрады насякомых