Дубро́ва. Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ва Вятчы́нская, Дубро́ва Ве́чынская () — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.
Геаграфія У 22 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 155 км ад Гомелю
На ўсходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.
На аўтамабільнай дарозе Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сялянскімі сядзібамі. У 1987 годзе пабудавана новая вуліца з 50 цагляных хат катэджнага тыпу, у якіх змесцаваліся перасяленцы з месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне памешчыка Карпава. У 1896 годзе працаваў вятрак. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё», дзейнічалі гамарня і маслазавод. У 1932 годзе для вясковай школы пабудаваны будынак. У сярэдзіне 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары найблізкіх сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу імя В. І. Леніна. Дзейнічаюць сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1993 годзе), бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад.
Насельніцтва 1850 год — 21 двор. 1940 год — 75 двароў, 264 жыхара. 1959 год — 298 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 198 гаспадарак, 555 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Марохараўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна