Чарапавец () — горад у Расіі, найбуйнейшы горад Валагодскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Чарапавецкага раёна. Насельніцтва горада на 2023 года складае 301.040 чалавек. Порт на рацэ Шэксне, левым прытоку Волгі, на беразе Рыбінскага вадасховішча. Адлегласць ад Чарапаўца да Масквы складае 505 км, да Санкт-Пецярбурга 460 км па чыгунцы і 530 км па аўтамагістралі. У Чарапаўцы размешчаны Кастрычніцкі мост — першы вантавы мост Расіі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Аляксандр Мікалаевіч Башлачоў, савецкі рок-музыкант, паэт. Юрый Міхайлавіч Градаў, беларускі архітэктар. Васіль Васілевіч Верашчагін, рускі жывапісец.

Гарады-пабрацімы Маладзечна

Катэгорыя:Гарады Валагодскай вобласці