Карл-Маркс-Гоф () — адзін з самых вядомых муніцыпальных жылых дамоў у Вене, размешчаны ў Гайлігенштаце () ў Дзёблінге, 19-м раёне горада.

Дом быў пабудаваны ў 1927—1930 гадах архітэктарам Карлам Энам. Даўжыня Карл-Маркс-Гофа складае 1100 м, так што ён з’яўляецца найдаўжэйшым жылым будынкам у свеце. Карл-Маркс-Гоф працягнуўся на чатыры прыпынкі трамвая.

12—14 лютага 1934 года Карл-Маркс-Гоф быў найважнейшым апорным пунктам лютаўскага паўстання. Ён быў узяты ўрадавымі войскамі на другі дзень баёў з прымяненнем артылерыі.

У 1924—1930 гадах у Вене, акрамя Карл-Маркс-Гофа, было пабудавана нямала муніцыпальных дамоў, комплексаў і цэлых мікрараёнаў. Сярод іх ёсць і «амаль цёзка па прозвішчы» — Карл-Марк-Гоф (), таксама размешчаны ў Дзёблінзе і названы ў гонар венскага муніцыпальнага дзеяча, доктара Карла Марка.

Гл. таксама Карл Маркс

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вены Катэгорыя:Славутасці Вены Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Карла Маркса