«Карона» — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якая з'яўляюцца філіялам ТАА «ТАБАК-IНВЕСТ».

Гісторыя Першы гандлёвы цэнтр «Карона» адкрыўся ў Мінску ў 2006 годзе, праз тры гады адкрыўся ў Брэсце, яшчэ праз год — у Бабруйску. У 2011 годзе адкрыўся i ў горадзе Віцебск. На 23 снежня 2011 года ў Беларусі адкрыта 4 гандлёвых цэнтра «Карона».

Структура гандлёвых комплексаў У ГЦ «Карона» прадстаўлены прадукты харчавання, а таксама прамысловая група: адзежа, спорттавары, посуд, касметыка, побытавая хімія, сувенірная прадукцыя, тэкстыль, цацкі і г.д. На тэрыторыі ГЦ акрамя харчовага аддзела дзейнічае супермаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна». Працуе рэстаран хуткага сілкавання «Піт-стоп», кафэ-піцэрыя «Амстэрдам», а таксама Забаўляльны цэнтр «Дыскаверы».

Цікавыя рэчы ГЦ «Карона» стаў першым гіпермаркетам у Беларусі, які працуе да 01.00 гадзін

Галерэя

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі

Катэгорыя:Гандлёвыя сеткі Беларусі