Дар’енскі заліў () — заліў у паўднёва-заходняй частцы Карыбскага мора, размешчаны ля берагоў Панамы і Калумбіі. Удаецца ў сушу на 165 км, яго вузкая паўднёвая частка выдзяляецца ў заліў Ураба, размешчаны паміж Карыбана-Поінт і мысам Цібурон. На беразе заліва Ураба размешчаны калумбійскі партовы горад Турба.
Глыбіня Дар’енскага заліва ў адкрытай частцы перавышае 2000 м. Сярэдняя гадавая тэмпература вады складае 26 °C, салёнасць — больш за 36 ‰. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, вышынёй 0,6 м. На паўднёвым беразе заліва размяшчаецца дэльта ракі Атрата. Паўднёва-заходні бераг заліва заняты так званым Дар’енскім прабелам — адзіным няскончаным участкам Панамерыканскай шашы.
Катэгорыя:Залівы Калумбіі Катэгорыя:Залівы Карыбскага мора Катэгорыя:Залівы Панамы