Дрэздэнскі «Залаты коннік» — конная статуя курфюрста Саксоніі і Польшчы Аўгуста Моцнага. Помнік знаходзіцца на плошчы Нойштэдтэр Маркт () паміж мостам Аўгустусбрюке () і вуліцай Хаўптштрасэ ().

На помніку Аўгуст Моцны выяўлены ў рымскіх даспехах, і скача на кані ў напрамку Польскага каралеўства. Першапачаткова залачэнне помніка было агнявым, у ходзе рэстаўрацыі 1956 г. была выкарыстаная тэхніка залачэння з ліста.

Гісторыя Конная статуя Аўгуста Моцнага была выканана скульптарам Людвігам Відэманам з медзі і пакрыта залатой амальгамай у 1732—1734 гг. Узвядзенне пастамента, створанага французскім архітэктарам , пачалося ў 1735 г. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1736 г.

Рэстаўрацыя помніка ў 1884 г. праводзілася пад кіраўніцтвам архітэктара Канстанціна Ліпсіўса. У гэты ж час Ліпсіўс скончыў афармленне пастамента.

Падчас Другой сусветнай вайны 1943-44 гг. разабраны на часткі помнік быў вывезены на захоўванне ў замак Пільніц. Пасляваеннае аднаўленне помніка было даручана ў 1953 г. скульптару Вальтэру Флемінгу. У 1956 г. помнік заняў сваё звыклае месца.

Апошняя па часе рэстаўрацыя помніка выраблялася ў 2001—2003 г.

Гл. таксама Медны коннік

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі Катэгорыя:Славутасці Дрэздэна Катэгорыя:Помнікі Дрэздэна Катэгорыя:Помнікі дзяржаўным і палітычным дзеячам Катэгорыя:Конныя статуі