Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне сельскай гаспадаркі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 4 сакавіка 2025 года пасаду міністра займае Юрый Мікалаевіч Горлаў.

Склад Цэнтральны апарат — 7 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 4 упраўленні, 2 інспекцыі, па адным аддзеле і сектары.

Задачы парадкаванне сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўных устаноў; стварэнне ўмоў для прыватызавання аграпрамысловай вытворчасці; укараненне ў сельскай гаспадарцы дасягненняў навукі; павышэнне выніковасці сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны; стварэнне ўмоў для павелічэння вытворчасці харчавання; павышэнне спабораздольнасці сельскагаспадарчых тавараў за мяжой; прыцягненне капіталаўкладанняў для пераабсталявання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў; забеспячэнне выканання падпарадкаванымі прадпрыемствамі планавых паказчыкаў вывазу і ўвозу сельскагаспадарчых тавараў.

Паўнамоцтвы спрыянне захаванню асяроддзя ўзнаўлення рыбы; распрацоўка заканадаўства аб сельскай гаспадарцы; стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў; узгадненне правядзення сельскагаспадарчых навуковых даследаванняў; забеспячэнне вытворчасці хлеба і макаронаў; распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці на забруджаных радыёнуклідамі землях; парадкаванне насенневодства, гатункавыпрабавання, пляменнай справы, меліярацыі і хімізацыі земляў, механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі; нагляд за выкананнем правілаў карыстання сельскагаспадарчым абсталяваннем і сродкамі абароны раслін; ухваленне пастаноў аб бяспецы геннай інжынерыі; ліцэнзаванне; улік асушальных збудаванняў і рыбалоўных угоддзяў; ацэнка праектаў і будаўніцтва асушальных збудаванняў; ухваленне правіл бяспекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах; нагляд за выкарыстаннем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку; прыцягненне замежных укладанняў у сельскую гаспадарку; нагляд за якасцю харчавання пры вытворчасці і захоўванні; выдача пасведчанняў аб уліку генна-інжынерных гатункаў раслін, парод жывёл і штамаў непатагенных мікраарганізмаў; закуп сельскагаспадарчых тавараў і паслуг; ухваленне норм працы і расходу паліва ў сельскай гаспадарцы.

Гісторыя Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановай Ураду БССР ад 12 жніўня 1991 года № 312, паводле якой міністр прызначаўся Вярхоўным Саветам. Пастановай ад 12 лютага 1996 года № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 міністр прызначаецца прэзідэнтам.

Кіраўніцтва Міністр — Юрый Мікалаевіч Горлаў. Першы намеснік Міністра — вакансія. Намеснік Міністра — Уладзімір Уладзіміравіч Гракун. Намеснік Міністра — Вадзім Віктаравіч Шагойка. Намеснік Міністра — Ала Лявонаўна Ламакіна (з 27 студзеня 2017)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2017 года № 80 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб». Намеснік Міністра — Іван Іванавіч Смільгінь.

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі Фёдар Мірачыцкі (1991—1994) Васіль Лявонаў (1994—1997) Іван Шакола (1997—1998) Юрый Мароз (1998—2000) Вадзім Папоў (ліпень — лістапад 2000) Міхаіл Русы (2001—2003) Зянон Ломаць (ліпень — снежань 2003) Васіль Дваранінавіч (2003—2004) Леанід Русак (2004—2008) Сямён Шапіра (2008—2010) Міхаіл Русы (2010—2012) Леанід Заяц (2012—2019) Анатоль Хацько (2019—2020) Іван Крупко (2020Указ Президента Республики Беларусь от 17 марта 2020 года № 98 «Об И. И. Крупко»  — 2021) Ігар Брыло (18 лютага 2022 — 28 ліпеня 2023) Сяргей Барташ (з 8 жніўня 2023 — 27 чэрвеня 2024)Лукашэнка назначыў Сяргея Барташа кіраўніком Мінсельгасхарча Анатоль Ліневіч (2024—2025) Юрый Горлаў (з 2025)

Крыніцы

Спасылкі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі

Сельская гаспадарка

Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе