Багдан Статкевіч (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, праваслаўны мецэнат. Кашталян мсціслаўскі (1644—1646) і новагародскі (з 1646).

Біяграфія З роду Статкевічаў, сын Вільгельма. У 1630—1644 падкаморы мсціслаўскі.

Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай з Саламярэцкіх заснаваў Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр, Буйніцкі Святадухаўскі манастыр, Куцеінскі Багаяўленскі манастыр, Куцеінскі Успенскі манастыр. Фінансаваў дзейнасць Куцеінскай друкарні.

Сям’я

Першая жонка — княжна Алена з Саламярэцкіх (пам. 1640), дачка Багдана БагданавічаКнязья Соломерские (Соломерецкие) , уладальніца значных маёнткаў. Дзеці: Алена  — жонка (1656—1664) гетмана Івана Выгоўскага; дзякуючы цесцю Выгоўскі ўвайшоў у роднасныя сувязі з шэрагам вядомых украінскіх і беларускіх княжацкіх і шляхецкіх родаў, напрыклад, з князямі Саламярэцкімі; Раптоўна памерла, пасля атрымання весткі пра смерць мужаРуїна: друга половина XVII ст. / Упоряд. і передмова О. І. Гуржія; Ред. кол. В. А. Смолій (голова) та ін.— К.: Україна, 1996.— 431 с.— С. 312. ISBN 5-319-01313-2. Міхаіл-Уладзімір, у шлюбе з Кацярынай Гарайскай, дачкой мачахі Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх ад першага шлюбу. Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ён перайшоў на бок казакоў, за што частка яго маёнткаў (у тым ліку Пагост) была секвестравана. Яго сучаснік Альберт Віюк-Каяловіч занатаваў, што Статкевіч перад смерцю стаў манахам (відавочна, праваслаўным)Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI—XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска- палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Вып. 14. — Мінск, 2016. — С. 327—346. Меў дачку Кацярыну, якая памерла сіратой у падлеткавым узросце паміж 27 студзеня 1664 і 5 чэрвеня 1665, пакінуўшы тастамент ад 10 красавіка 1663(1665?). NN — жонка Івана Сухадольскага, аднаго з самых вядомых памочнікаў Івана НячаяЮрій Мицик. Іван Виговський // Володарі гетьманської булави: Історичні портрети / Автор передмови В. А. Смолій. — К.: Варта, 1994. — 560 с. — С. 194. — ISBN 5-203-01639-9.

Другая жонка — Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх, дачка суддзі земскага лідскага Ежы, удава Пятра Гарайскага. Іх дачка Крысціна стала жонкай Мікалая Друцкага-Любецкага.

Літаратура

Багдан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Кашталяны новагародскія Катэгорыя:Падкаморыя мсціслаўскія