Контрразведка, контрвыведка (ад  — «супраць» і «разведка», , ) — дзейнасць спецыяльных службаў па спыненні разведвальнай (шпіёнскай) дзейнасці адпаведных органаў іншых дзяржаў: «разведка супраць разведкі».

Арганізацыі, якія займаюцца контрразведчыцкай дзейнасцю, часта выконваюць шэраг сумежных функцый у галіне дзяржаўнай бяспекі, напрыклад вядуць барацьбу супраць тэрарызму.

Контрразведка адносіцца да дзейнасці разведвальных арганізацый па прадухіленні паспяховага дазнання і збору разведвальнай інфармацыі пра іх непрыяцельскімі або варожымі разведвальнымі арганізацыямі.

Дзяржаўная разведвальная праграма падтрымлівае агульную абараназдольнасць краіны. Роля контрразведкі заключаецца ў абароне разведвальнага працэсу, прыкрыцці ўразлівасці перад нападамі «умоўнага праціўніка». Адной з праблем контрразведкі з’яўляецца шырокі дыяпазон патэнцыйных пагроз, поўная ацэнка якога з’яўляецца складанай задачай для прэвентыўных дзеянняў і прэвентыўных мер.

Літаратура

Словник іншомовних слів / ред. О. С. Мельничук. — Київ, 1985, с. 444

Катэгорыя:Разведка