Адысеяс ЭлітысНапісанне імя і прозвішча Адысеяс Элітыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110. (, 2 лістапада 1911, Іракліян, Грэцыя — 18 сакавіка 1996, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі паэт. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1979), «які з бясстрашнай празарлівасцю паказаў неабароненасць чалавека ў свеце, які раздзіраюць канфлікты».

Біяграфія Нарадзіўся 2 лістапада 1911 года ў горадзе Іракліян (Грэцыя). Са старадаўняй сям’і камерсантаў.

Вучыўся ў Афінах. Першая публікацыя — у часопісе «Новыя навукі» (Νέα Γράμματα, 1935), пры падтрымцы Сеферыса.

Працаваў на радыё (1945—1946, 1953—1954). У 1948—1952 і 1969—1972 гадах жыў у Парыжы, быў блізкі з Брэтонам. Рэвердзі, Пікаса, Унгарэці, Джакамеці, Шагал, і Маціс ілюстравалі кнігі Элітыса.

Рамантычнае стаўленне да жыцця і аптымістычны настрой твораў у Элітыса спалучаліся са скептычным стаўленнем да шлюбу — усё жыццё ён пражыў заўзятым халасцяком.

Памёр 18 сакавіка 1996 года ў Афінах (Грэцыя).

Творчасць Узяў сабе псеўданім Элітыс, дзе корань — Элас (Грэцыя), элпіда (надзея), элефтэрыя (свабода). Захапіўся сюррэалізмам падчас вывучэння права ва ўніверсітэце і пазней далучыўся да новага пакалення ў грэцкай літаратуры, якое аддавала перавагу выкарыстанню размоўнай мовы. Найбольш вядомыя кнігі Элітыса — зборнік вершаў «Арыентыры» (Προσανατολισμοί, 1939), духоўная аўтабіяграфія ў вершах і прозе «Варта быць» (Το Άξιον Εστί, 1959), паэма «Марыя Нэфелі» (Μαρία Νεφέλη, 1978).

Бібліяграфія

Паэмы Orientations (Προσανατολισμοί, 1940) Sun The First (Ηλιος ο πρώτος, παραλλαγές πάνω σε μιαν αχτίδα, 1943) An Heroic And Funeral Chant For The Lieutenant Lost In Albania (Άσμα ηρωικό και πένθιμο για τον χαμένο ανθυπολοχαγό της Αλβανίας, 1946) To Axion Esti — It Is Worthy (Το Άξιον Εστί, 1959) Six Plus One Remorses For The Sky (Έξη και μια τύψεις για τον ουρανό, 1960) The Light Tree And The Fourteenth Beauty (Το φωτόδεντρο και η δέκατη τέταρτη ομορφιά, 1972) The Sovereign Sun (Ο ήλιος ο ηλιάτορας, 1971) The Trills Of Love (Τα Ρω του Έρωτα, 1973) The Monogram (Το Μονόγραμμα, 1972) Step-Poems (Τα Ετεροθαλή, 1974) Signalbook (Σηματολόγιον, 1977) Maria Nefeli (Μαρία Νεφέλη, 1978) Three Poems under a Flag of Convenience (Τρία ποιήματα με σημαία ευκαιρίας 1982) Diary of an Invisible April (Ημερολόγιο ενός αθέατου Απριλίου, 1984) Krinagoras (Κριναγόρας, 1987) The Little Mariner (Ο Μικρός Ναυτίλος, 1988) The Elegies of Oxopetras (Τα Ελεγεία της Οξώπετρας, 1991) West of Sadness (Δυτικά της λύπης, 1995)

Проза The True Face and Lyrical Bravery of Andreas Kalvos (Η Αληθινή φυσιογνωμία και η λυρική τόλμη του Ανδρέα Κάλβου, 1942) 2x7 e (collection of small essays) (2χ7 ε (συλλογή μικρών δοκιμίων)) (Offering) My Cards To Sight (Ανοιχτά χαρτιά (συλλογή κειμένων), 1973) The Painter Theophilos (Ο ζωγράφος Θεόφιλος, 1973) The Magic Of Papadiamantis (Η μαγεία του Παπαδιαμάντη, 1975) Reference to Andreas Empeirikos (Αναφορά στον Ανδρέα Εμπειρίκο, 1977) The Public ones and the Private ones (Τα Δημόσια και τα Ιδιωτικά, 1990) Private Way (Ιδιωτική Οδός, 1990) «Εν λευκώ» (συλλογή κειμένων), (1992) The Garden with the Illusions (Ο κήπος με τις αυταπάτες, 1995)

Пераклады Second Writing (Δεύτερη γραφή, 1976) Sapho (Σαπφώ) The Apocalypse (by John) (Η αποκάλυψη, 1985)

Крыніцы

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Паэты Грэцыі