Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь — лінія і вертыкальная паверхня ўздоўж гэтай лініі, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторыАртыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89..

Межы Мяжа БеларусіКраінаПрацягласць, км Латвія 172,912 Літва 678,819 Польшча 398,624 Расія 1283 Украіна 1084 Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь .

На беларуска-літоўскай мяжы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667Прохождение государственной границы Республики Беларусь и ее обозначение .

Спрэчныя дзялянкі

Украіна На сённяшні дзень дзяржаўная мяжа рэгулюецца Дамовай паміж Беларуссю і Украінай аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995 года. Дамова аб Дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай ад 12 мая 1997 года ў той самы год была ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны, аднак да сёння не ратыфікавана Нацыянальным Сходам Рэспублікі Беларусь Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь .

Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласць працы па дэмаркацыі мяжы можа працягвацца да 10 год і патрабуе 51 мільярда беларускіх рублёў.

Літва На пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.. Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.

Падзеі 2020 года 29 кастрычніка 2020 года Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Грамадзяне Беларусі нейкі час не маглі вярнуцца дадому. Пазней з’явілася афіцыйнае тлумачэнне сітуацыі на мяжы і грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі пускаць на тэрыторыю рэспублікі. Афіцыйна, межы закрыты «ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах з Рэспублікай Беларусь».

Крыніцы

Спасылкі Сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта РБ