Ста́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Стайкі.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гошчаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3171 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,3 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2936 чалавек; паводле перапісу 2019 года — 2936 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе