Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Слабодка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Княжынскага сельсавета, у склад сельсавета з Іказненскага сельсавета пералічаны вёскі Бары, Дзянісаўка, Забор’е, Ксенжаполле, Родзеўшчына, Сутуроўшчына і ЦілеўцыРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска Загоршчына (злілася з вёскай Рацюнкі), Караліно (злілася з вёскай Рубеж), Ксенжаполле (злілася з вёскай Цілеўцы), хутары Казарына, Падвышанкі і ШакалеўшчынаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., 26 сакавіка 1973 года — вёска Заазёрцы і хутар НадзеяРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)., у 1987 годзе — вёскі Лазовікі, Яцкаўшчына, хутары Канцынова, Плінтоўка і ТатараўшчынаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Слабодкаўскага сельсавета 77 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2425 чалавек, з іх 67,8 % — беларусы, 21,0 % — палякі, 9,9 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1975 чалавек.
Гл. таксама Маскавічы (гарадзішча) Рацюнкі (гарадзішча)
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе