Шпалеры (ад , С.657) — аздобны матэрыял для ўнутраных сцен і часам столяў, звычайна выпускаюцца ў выглядзе рулонаў. Шпалеры бываюць на папяровай, тканінавай, флізелінавай і палімернай аснове, а таксама ў камбінацыі гэтых матэрыялаў.

Гісторыя і паходжанне Да XVIII стагоддзя ў Еўропе ўжываліся тканкавыя шпалеры, іх прыбівалі да сцен і столяў, адкуль і пайшла дадзеная назва.

У эпоху барока шырокай папулярнасцю карысталіся скураныя шпалеры, традыцыя вырабу якіх прыйшла ў Еўропу з арабскага свету праз Іспанію.

Папяровыя шпалеры з даўніх часоў традыцыйна выкарыстоўваюцца ў краінах Усходняй Азіі (Кітай, Японія).

Функцыі шпалер Шпалеры ў асноўным выконваюць дэкаратыўныя функцыі, адначасова хаваючы поры і шчыліны ў сценах, што спрыяе чысціні. З прычыны, што шпалерамі пакрываюць усю паверхню сцен, іх колер ўплывае на асветленасць памяшкання.

Катэгорыя:Аздобныя матэрыялы