Валасы́ Верані́кі () — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). На сузор’е праецаруецца паўночны полюс нашай Галактыкі, яно не багатае яркімі зоркамі. На тэрыторыі Беларусі бачна зімой, вясной і летам.

Назва Паходжанне назвы IAU: . Назва выводзіцца з падання пра валасы Веранікі, жонкі егіпецкага цара Пталамея III.

У беларусаў і ўкраінцаў сузор’е атрымала назву Валасажар. Мяркуецца, што ў гэтай назве неяк зафіксавана ўшанаванне бога Вялеса ў вобразе лятучага змея, які часта атаясамліваўся з чароўнай птушкай. На думку ж Т. Шамякінай назва мае на ўвазе «жар валасоў», інакш кажучы чароўную істоту з залатымі валасамі — дачку Сонца (і толькі шмат пазней налажылася на міф паданне пра валасы жонкі Пталамея)Т. Шамякіна (2008).

Крыніцы

Літаратура

Шамякіна Т. Астральныя міфы // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 208—213. — ISBN 978-985-02-0925-2.

Катэгорыя:Сузор’і