Карл Адольф Г’елерупНапісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.139. (; — ) — дацкі паэт і пісьменнік. Пісаў на дацкай і нямецкай мовах. Некаторыя творы апублікавання пад псеўданімам Эпігонас (анг. Epigonos). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за разнастайнаую паэтычную творчасць і ўзнёслыя ідэалы».
Біяграфія Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1878). У першых раманах «Ідэаліст» (1878) і «Вучань германцаў» (1882) створаны вобраз маладога інтэлектуала, які перажываў, як і аўтар, крызіс веры. Аўтар драмы ў вершах «Брунхілвда» (1884), драматычнай паэмы «Тамір» (1887), трагедыі ў прозе і вершах «Хабард і Сігае» (1888), напісанай па матывах дацкага народнага падання, а таксама сучасных драм «Герман Вандалы» (1891), «Вутэрн» (1893) і інш. З 1892 пасяліўся ў Дрэздэне і пісаў на нямецкай мове (раманы «Пастар Морс», 1894, «Млын», 1896). У 1890-я г. захапіўся будызмам, пад уплывам якога напісаў раманы «Пілігрым Каманіта» (1906) і «Вечныя вандроўнікі» (1910).
Творы Ein Idealist (1878) Minna (1889) Der Pilger Kamanita (1906)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Даніі Катэгорыя:Паэты Даніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі Катэгорыя:Дацкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі