Джонас Солк (,  — ) — амерыканскі даследчык і вірусолаг. Вядомы як распрацоўшчык першай вакцыны супраць поліяміэліту.

Сям’я Бацькі — Данііл і Дора Солк, паходзілі з сем’яў яўрэйскіх імігрантаў з Расійскай імперыі. Дора Прэс нарадзілася ў Мінску, у ЗША з 12 гадоў. Бацька — Хаім Прэс, маці — Лія Эпштэйн. Данііл нарадзіўся ў ЗША, але яго бацькі Гарыс Солк (Гірш Сакольскі) і Сафія (Цыпа Бон) — імігранты з Вільні. У Джонаса было таксама два браты — Герман і Лі. Сям’я пераехала з Усходняга Гарлема ў Бронкс, а затым жыла ў Квінсе.

Катэгорыя:Вучоныя ЗША