Шан Ян (390 да н.э. — 338 да н.э.) — старажытнакітайскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў легісцкай школы (фацзя).

3 361 да н.э. служыў саветнікам цыньскага правіцеля Сяа Гуна. У 359 — 348 да н.э. правёў рэформы, паводле якіх умацавана цэнтраьная ўлада, узаконена права прыватнай уласнасці на зямлю, уведзена сістэма кругавой парукі ў вёсках, арыстакратыя пазбаўлена права атрымліваць у спадчыну адміністрацыйныя пасады і ўладанні. Рэформы выклікалі незадаволенасць арыстакратыі і Шан Ян пакараны смерцю. Пасля аб'яднання Кітая царствам Цынь (221 да н.э.) пераўтварэнні Шан Яна былі пашыраны на ўсю дзяржаву.

Гл. таксама Шан Цзюнь Шу

Літаратура Шан Ян // С. 371.

Катэгорыя:Постаці царства Цынь Катэгорыя:Філосафы эпохі Чжоу Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя да н.э.