Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (нар. 13 студзеня 1972, Мінск) — беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).
Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія), бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіяд (1993, 1995).
У 1992 МАК узнагародзіў Віталя Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартсмен года. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорта і турызму Беларусі, член нацыянальнай зборнай каманды па спартыўнай гімнастыцы.
З 1996 жыве ў ЗША (г. Лас-Вегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнер зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы.
Віталь Шчэрба скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 1997 пасля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзення з матацыкла.
Літаратура
Спасылкі В. Шчэрба на сайце Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Віталь Шчэрба на Алімпійскіх гульнях Віталь Шчэрба на сайце МАК
Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Гімнасты Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі