Сальваторэ КвазімадаПоўнае напісанне імя і прозвішча Сальваторэ Квазімада ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.206. (; — ) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу».

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі.

Творчасць У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія.

На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка СіпакоўГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі.

Творы Acque e terre (1930) Oboe sommerso (1932) Erato e Apòllìon (1938) Poesie (1938) Ed è subito sera (1942) Con il piede straniero sopra il cuore (1946) Giorno dopo giorno (1947) La vita non è sogno (1949) Il falso e vero verde (1954) La terra impareggiabile (1958) Il poeta e il politico e altri saggi (1960) Dare e avere (1966)

Пераклад на беларускую мову

Выбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»).

Літаратура Логіш С. Квазімада // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Паэты Італіі