Гянджа () — другі па велічыні горад у Азербайджане. У перыяд з 1804 па 1918 год называўся Елізаветпаль, у 1918—1935 гадах вернута назва Гянджа, у 1935 годзе перайменаваны ў Кіравабад (у гонар С. М. Кірава), у 1989 годзе адноўлена назва Гянджа.
Гянджа — адзін з самых цікавых і славутых гарадоў Азербайджана. Размешчаная ля падножжа хрыбта Малы Каўказ, Гянджа на працягу многіх стагоддзяў адыгрывала важную ролю ў жыцці Азербайджана. Горад вядомы як сталіца аднаго з прабацькоў дзяржавы Азербайджан — Гянджынскага ханства. Другі па плошчы горад Азербайджана, трэці — па колькасці насельніцтва.
Гісторыя У антычнасці і сярэднявеччы ў раёне Гянджы знаходзілася вобласць Шакашэн (Сакасена), якая складала асобнае княства ў Арменіі і Каўказскай Албаніі (пасля падзелу Арменіі ў 387 годзе), якім кіраваў армянскі княскі род ДаштакаранHewsen R. H. The Geography of Ananias of Širak: Ašxarhacʻoycʻ, the Long and the Short Recensions. — Reichert, 1992. — P. 262..
У X стагоддзі стаў галоўным горадам Арана, замяніўшы па значнасці горад Партаў. З 970-х гадоў Гянджа была сталіцай дзяржавы Шэдадзідаў, якія пабудавалі ў 1063 годзе тут крэпасць. У 1046 годзе каля крэпасці адбылася бітва паміж арміяй Візантыі і сельджукамі. У 1075 годзе горад захоплены сельджукамі, затым быў сталіцай Дзяржавы Ільдэгізідаў і цэнтрам вобласці Аран.
Клімат
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы Оламаўц Масква Дзербент Карс Ізмір Анкара Бурса Элязыг Ньюарк (Нью-Джэрсі) Руставі Кутаісі Дняпро Душанбэ Вунгтау
Вядомыя ўраджэнцы
Артур Расізадэ, прэм’ер-міністр Азербайджана (1996—2003 і 2003—2018). Армен Мікалаевіч Габузаў (1906—1999) — урач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1962).
Катэгорыя:Гарады Азербайджана