Выхлапныя газы — прадукт працэсу спальвання паліва.
Выхлапныя газы з’яўляюцца прадуктамі акіслення і няпоўнага згарання вуглевадароднага паліва.
Выкіды выхлапных газаў — асноўная прычына перавышэння дапушчальных канцэнтрацый таксічных рэчываў і канцэрагенаў у атмасферы буйных гарадоў, утварэння смогаў. Нясуць негатыўнае ўздзеянне на здароўе чалавека.
Складнікі незгарэлыя цвёрдыя мікраскапічныя часціцы вугляроду; аксід вуглярода (CO), які ўзнікае пры няпоўным згаранні паліва з прычыны недахопу кіслароду; аксіды азоту (NОх); вуглевадароды, якія ўтвараюцца ў выніку няпоўнага згарання або выпарэння паліва. Узаемадзейнічаючы з аксідам азоту і пад дзеяннем сонечных прамянёў, пераходзяць у злучэнне, якое спрыяе з’яўленню смогу.
Гл. таксама Еўра, экалагічны стандарт
Катэгорыя:Рухавік унутранага згарання Катэгорыя:Забруджванне