Каса́і (у ніжнім цячэнні — Ква)Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633. — 672 с. с илл. — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, левы прыток ракі Конга.
Даўжыня ракі каля 2000 км, плошча вадазбору 880,2 тыс. км². Выток ракі знаходзіцца ў Анголе, на плато Лунда, далей рака ўтварае мяжу Анголы і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК), працякае па ўпадзіне Конга, упадае ў Конга каля горада Кіншаса. У ніжнім цячэнні рэчышча Касаі ўтварае возрападобныя пашырэнні да 6 км. Да найбольш значных прытокаў Касаі адносяцца рэкі Лупуа, Фімі, Кванга і Санкуру. Кароткі ўчастак ракі Касаі ад упадзення ў яе Фімі да ракі Конга вядомы як рака Ква.
Расход вады ў вусці ад 5000 да 20 000 м³/с, сярэдні — 10 000 м³/с. Басейн Касаі пераважна займаюць экватарыяльныя вільготныя джунглі. Паводкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 790 км ад вусця. На тэрыторыі Конга буйная прыстань Ілеба. На рацэ 3 гідраэлектрастанцыі.
Зноскі
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633—634. — 672 с. с илл.
Каса́и // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 1 А—Л. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 624 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5 — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі
Карта басейна ракі Касаі ў Электронным атласе водных рэсурсаў
Катэгорыя:Прытокі Конга Катэгорыя:Рэкі Анголы Катэгорыя:Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Памежныя рэкі