Базіліка Божага Цела () — каталіцкая царква гатычнага архітэктурнага стылю, якая знаходзіцца у Кракаве, Польшча.
Гісторыя Будаўніцтва сённяшняга храма было распачата ў 1385 годзе на месцы драўлянай царквы і было скончана ў 1405 годзе. У 1405 г. Уладзіслаў II Ягайла запрасіў манахаў з манаскага ордэна латэранскіх канонікаў служыць у гэтай царкве. Для іх пазней быў пабудаваны каля царквы манастыр. Прадстаўнікі гэтага манаскага ордэна служаць у базіліцы Божага Цела да цяперашняга часу. У сярэдзіне XV стагоддзя ў гэтым храме служыў вядомы кракаўскі прапаведнік Станіслаў Казімерчык, прылічаны да ліку блажэнных.
Шчыпец фасада быў дабудаваны ў 1500 годзе. Званіца была пабудавана ў 1566—1582 гг.
24 студзеня 2005 Рымскі Папа Ян Павел II выдаў дэкрэт, якія прылічыў царкву Божага Цела ў Кракаве да малой базілікі.
Літаратура Przewodnik: Bazylika i Klasztor Bożego Ciała Kanoników Regularnych Laterańskich na Kazimierzu w Krakowie, Kazimierz Łatak CRL. Przewodnik po zabytkach Krakowa, Michał Rożek, Wydawnictowo WAM, 2006.
Спасылкі Гісторыя храма і галерэя
Катэгорыя:Касцёлы Кракава Катэгорыя:Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1405 годзе Катэгорыя:XV стагоддзе ў Кракаве Катэгорыя:Касцёлы Кракаўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Базілікі Польшчы