Тэрыторыя, важная для птушак (ТВП) ці Ключавая арніталагічная тэрыторыя (КАТ) — мясцовасць, якая сусветна прызнана важнай для захавання папуляцыі птушак. Існуе каля 13 000 такіх тэрыторый больш чым у 170 краінах. Распрацавала праграму вызначэння такіх мясцовасцяў у 1980-х гадах і займаецца яе падтрымкай і распаўсюджаннем міжнародная арганізацыя BirdLife International. Гэтыя тэрыторыі досыць малыя, каб можна было стварыць на іх тэрыторыі вялікую прыродаахоўную зону і адрозніваюцца па сваім характары, месцу знаходжання або арніталагічнаму значэнню.
Часта ТВП з'яўляюцца часткай існуючай сеткі ахоўных раёнаў краіны і таму ахоўваюцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Юрыдычнае прызнанне і абарона ТВП, якія не знаходзяцца ў рамках існуючых ахоўных раёнаў вагаецца ў розных краінах. Некаторыя краіны маюць нацыянальныя стратэгіі захавання ТВП, тады як у іншых краінах абарона цалкам адсутнічае.Important Bird Areas (IBA). In: UNEP-WCMC. 2010. A-Z Guide of Areas of Biodiversity Importance. UNEP-WCMC. Cambridge, UK. www.biodiversityA-Z.org
Беларусь далучылася да праграмы ТВП у 1996 годзе. Цяпер у Беларусі налічваецца 49 ТВП. Большасць з іх — водна-балотныя угоддзі.
Крытэрыі ўключэння ТВП вызначаюцца паводле міжнародна-ўзгодненаму набору крытэрыяў. Некаторыя крытэрыі могуць устанаўлівацца рэгіянальнымі і нацыянальнымі арганізацыямі. Каб быць пазначаным як ТВП, месца павінна задавальняць хоць аднаму з наступных крытэрыяў:
A1. З'яўляецца прытулкам для відаў птушак, якім пагражае глабальнае знішчэнне Мясцовасць, у якой пэўна ці верагодна існуе папуляцыя відаў, занесеных у Чырвоны пералік Міжнароднага саюзу аховы прыроды і прыродных багаццяў як крытычныя віды, віды пад пагрозаю вымірання або ўразлівыя. Пастаянная прысутнасць на тэрыторыі відаў з першых двух катэгорыяў, незалежна ад велічыні папуляцыі, дастатковая для яе аднясення да ТВП. У выпадку ўразлівых відаў патрэбная наяўнасць пэўнай парогавай колькасці відаў. А2. З'яўляецца прытулкам для відаў птушак з абмежаваным арэалам Павінна забяспечвацца пэўная колькасць птушак аднаго віду ці наяўнасці некалькіх відаў з абмежаваным арэалам A3. З'яўляецца прытулкам для відаў птушак з абмежаваным біомам Месца павінна забяспечваць наяўнасць многіх відаў, характэрных для пэўнага біому A4. Супольнасці i Гэты крытэрый адносіцца да «вадаплаўных» відаў, якія вызначаны працай Дэланея і Скота ў 2002 годзеDelaney and Scott(2002) Waterbird Population Estimates Third Edition, Wetlands International, Wagenigen, The Netherlands, як гэта вызначана крытэрыям 6 Рамсарскай канвенцыі для вызначэння водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне. ii Гэта ўключае ў сябе віды марскіх птушак, якія не ахапіла праца Дэланея і Скота. Колькасныя даныя ўзяты з розных апублікаваных і неапублікаваных крыніц. iii Гэты крытэрый узяты на ўзор крытэрыя 5 з Рамсарскай канвенцыі для вызначэння водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне. Крытэрый выкарыстоўваецца, калі колькасныя даныя з'яўляюцца дастаткова добрымі, каб дазволіць прымяненне A4i і A4ii. iv Месца вядома ці меркавана перавышае парогавыя ўзроўні набору мігруючых відаў на вузкіх участках.BirdLife International, 2008,Global IBA Criteria , retrieved 2008-9-27
Пералік ТВП на тэрыторыі Беларусі Альманскія балоты Асвейскі ландшафтны заказнік Белавежская пушча Белае Броды, ахоўная тэрыторыя Бярэзіна—Гайна Бярэзінскі біясферны запаведнік Выганашчанскае Выдрыца Галубіцкая пушча Балота Дзікое Дражбітка—Свіна Балота Ельня Балота Званец Заказнік Казьяны Лебядзіны мох Лельчыцкая Убарць Балота Марочна Ніжняя Прыпяць Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік Пойма Львы Пойма Сажа Балота Прастыр Прыпяцкія балоты Спораўскі заказнік Старая Віць Стары Жадзен Заказнік Сервач Заказнік Сялец Сярэдняя Прыпяць Тураўскае балонне Хаваншчына Заказнік Чырвонае
Спасылкі Карта тэрыторый, важных для птушак, Беларусі
Катэгорыя:Арніталогія