Канвенцыя па захаванні мігруючых відаў дзікіх жывёл (таксама вядомая як CMS або Бонская канвенцыя, не блытаць з Бонскім пагадненнем) ставіць сваёй мэтай захаванне наземных і марскіх мігруючых жывёл, а таксама мігруючых птушак па ўсім арэале іх пражывання. Гэта міжнародны дагавор, заключаны ў рамках Праграмы ААН па навакольным асяроддзі, накіраваны на захаванне жывой прыроды і арэалаў пражывання жывёл у глабальным маштабе. З часу ўступлення Канвенцыі ў сілу, колькасць яе ўдзельнікаў паступова ўзрастала, і цяпер складае больш за 100 краін Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Еўропы і Акіяніі. Канвенцыя была падпісаная ў 1979 годзе ў горадзе Боне, і ўступіла ў сілу ў 1983 годзе.

Пагадненні ў рамках Канвенцыі

Некалькі Пагадненняў было заключана ў рамках Канвенцыі. Яны накіраваны на захаванне: папуляцый кажаноў ў Еўропе (EUROBATS) Кітападобных ў Міжземным і Чорным моры, а таксама прылеглай зоне Атлантыкі (ACCOBAMS) захаванне малых Кітападобных Балтыйскага мора, паўночна-ўсходняй Атлантыкі, Ірландскага і Паўночнага мораў (ASCOBANS) ластаногіх ў Ватавым моры (Пагадненне па Ватавым моры) афрыканска-еўразійскіх мігруючых вадзяных птушак (AEWA) альбатросы і буравеснікі гарылы і арэал іх пражывання (Пагадненне па гарыле)

Катэгорыя:Бон Катэгорыя:Экалагічнае права