Бонскі ўніверсітэт, Рэйнскі Бонскі ўніверсітэт Фрыдрыха Вільгельма () — адзін з самых буйных і вядомых універсітэтаў Германіі.

Гісторыя У 1777 годзе ў Боне была заснавана Kurkölnische Akademie Bonn, якой у 1784 годзе былі дадзены ўніверсітэцкія правы. 18 кастрычніка 1818 года прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III заснаваў у далучаным па выніках Венскага кангрэса да Прусіі Боне Рэйнскі ўніверсітэт, які стаў шостым універсітэтам у Прусіі. Немалую ролю ў станаўленні ўніверсітэта згуляў тагачасны міністр народнай асветы Германіі Карл Альтэнштэйн.

Структура У цяперашні час у склад універсітэта ўваходзяць факультэты:

Медыцынскі факультэт; Факультэт аграноміі; Факультэт каталіцкай тэалогіі; Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук; Факультэт права і эканомікі; Факультэт пратэстанцкай тэалогіі; Філасофскі факультэт. Акрамя таго, у лік падраздзяленняў універсітэта ўваходзіць некалькі даследчых інстытутаў.

Выкладчыкі Эдуард Страсбургер

Катэгорыя:Бон Катэгорыя:Універсітэты Германіі