Беластоцкі павет () — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы, утвораны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Беласток (не ўваходзіць у склад павета). Беластоцкі павет займае плошчу 2 984,64 км² — гэта найбольшы павет у сучаснай Польшчы.
Гісторыя З канца 1918 года Беластоцкі павет у складзе адноўленай Польшчы, з 2 красавіка 1919 года ў Беластоцкім ваяводстве, падзяляўся на гміны. З 2 лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ўвайшоў у Беластоцкую вобласць, дзе 15 студзеня 1940 года павет скасаваны. Было праведзена раянаванне, у выніку якога быў створаны Беластоцкі раён. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 года тэрыторыя павета перайшла да Польшчы, павет быў адноўлены. У 1975 годзе ў выніку адміністрацыйная рэформы павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беластоцкага ваяводства. З 1 студзеня 1999 года павет адноўлены ў складзе Падляскага ваяводства ў выніку новай адміністрацыйнай рэформы.
Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 1921 г. у межах павета пражывала 186,754 чал., у т. л. 129,691 (69,4%) палякаў, 47,048 (25,2%) яўрэяў, 6,016 (3,2%) беларусаў, 2, 043 (1,1%) немцаў, 1,784 (1,0%) рускіх, 56 літоўцаў, 49 русінаў, 22 латышы, 16 чэхаў, 5 эстонцаў, 5 французаў, 4 англічаніны, 3 сербы, 2 амерыканцы, 2 румыны, 1 югаслаў, 1 славак, 1 швейцарац, 1 італьянец і 4 асобы без пэўнага грамадзянстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924..
Ураджэнцы Мікола Гайдук (1931 — 1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог Кастусь Каліноўскі (1838, Мастаўляны—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў. Аляксей Карпюк (1920, Страшава—1992) — беларускі пісьменнік, грамадcкі дзеяч. Лявон Тарасевіч (нар. 1957, Валілы) — беларускі мастак у Польшчы.
Літаратура Камінскі, М. І. Беластоцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. — С. 491—492. — ISBN 5-85700-074-2.
Катэгорыя:Беластоцкае ваяводства (1919—1939) Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939)