Фердынанд Фрэдэрык Анры Муасан (; , — , ) — французскі хімік.
26 чэрвеня 1886 года ён стаў першым чалавекам, якому ўдалося ізаляваць чысты фтор. У 1893 Муасан адкрыў у кратары метэарыта ў Арызоне невядомы на той момант матэрыял, які па сваіх уласцівасцях быў блізкі да дыяманту і лічыцца другім па цвёрдасці натуральным матэрыялам. Ён быў названы ў гонар свайго адкрывальніка муасанітам.
У 1906 Муасану была прысуджана Нобелеўская прэмія па хіміі «за вялікі аб’ём праведзеных ім даследаванняў, за атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы, названай яго імем».
Катэгорыя:Вучоныя Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі