Украі́нская мо́ва (Історичний розвиток української мови, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ]) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да усходнеславянскай групы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З’яўляецца дзяржаўнай мовай ва УкраінеКонституція України // ст. 10-я, адна з дзяржаўных у Прыднястроўі і ў Рэспубліцы Крым. Распаўсюджаная таксама ў БеларусіО. І. Скопненко Українська мова в Білорусі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , МалдовеН. П. Прилито. Українська мова в Молдові // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 Убийвовк Н. Українська мова в Придністров'ї: минуле і перспективи // «Мово­знавство. Доповіді та повідомлення на IV Міжнар. конгресі україністів». К., 2002 , ПольшчыЙ. О. Дзендзелівський Українська мова в Польщі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , РасііН. П. Прилито. Українська мова в європейській частині Росії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 Н. П. Прилито. Українська мова в Сибіру та на Далекому Сході // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , РумынііС. В. Семчинський. Українська мова в Румунії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , СлавакііЙ. О. Дзендзелівський. Українська мова у Словаччині // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , Германіі, Чэхіі, КазахстанеС. Ф. Клименко, В. В. Степаненко. Українська мова в Казахстані // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , Аргенціне, Бразіліі, ВялікабрытанііР. П. Зорівчак. Українська мова ў Великій Британії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , КанадзеР. П. Зорівчак. Українська мова в Канаді // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 , ЗШАР. П. Зорівчак. Українська мова у США // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з’яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету.

Навука пра ўкраінскую мову завецца або .

Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцу (т. зв. «гражданка»), зрэдку — лацініцу ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасці Інстытут украінскай мовы НАН Украіны (гісторыя, граматыка, лексікалогія, тэрміналогія, анамастыка, стылістыка і культура маўлення, дыялекталогія, сацыялінгвістыка), (камп’ютарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН Украіны (украінская мова ў сувязях з іншымі мовамі).

Штогод 27 кастрычніка ва Украіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы. У гэты дзень праходзіць штогадовы флэш-моб —  — акцыя , якая аб’ядноўвае ўкраінцаў усяго свету вакол украінскай мовы.

Класіфікацыя Паводле традыцыйнай генеалагічнай класіфікацыі, украінская мова адносіцца да ўсходнеславянскай групы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’іСучасна українська мова : Підручник / Пономарів О. Д., Різун В. В., Шевченко Л. Ю. та ін.; за ред. Пономарева О. Д. — Вид. 2-ге. — К.: Либідь, 2001. — 400 с. — ISBN 966-06-0173-5. — С. 5 Васенко Л. А., Дубічинський В. В., Кримець О. М. Фахова українська мова. Центр учбової літератури. — К., 2007. — С. 7 С. В. Семчинський. Генеалогічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 .

Найбліжэйшай генеалагічна да ўкраінскай з’яўляецца беларуская моваБеларуска-украінскія ізалексы. — Мінск, 1971. — 125 с.Сцяцко П. У. Словаўтваральныя рэгіяналізмы беларускай мовы, агульныя з украінскай мовай // Проблеми дослідження діалектної лексики і фразеології української мови. Тези доповідей. — Ужгород, 1978. — С. 66-67.Янкова Т. С. Із спостережень над перехідними говірками між українською та білоруською мовами (за матеріалами фразеології) // Праці XII Республіканської діалектологічної наради. — К.: Наукова думка, 1971. — С. 382—388. (пачынаючы з IX—XI стагоддзяў абедзве мовы часткова фарміраваліся на сумеснай дыялектнай аснове — у прыватнасці, паводле доктара філалагічных навук, лінгвіста-славіста Пятра Бузука, паўночная дыялектная група ўкраінскай мовы ўтварае дыялектны кантынуум з крайнімі паўднёвымі беларускімі гаворкамі ПалессяБузук П. Взаємовідносини між укр. та білорус. мовами. «Зап. Істор.-філол. відділу УАН», 1926, кн. 7—8 , абодва народы ў сярэднія вякі мелі агульную пісьмовую кніжную мовуГумецька Л. Л. Уваги до ўкр.-білорус. мовних зв’язків періоду XIV—XVII ст. // Дослідження з укр. та рос. мов. К., 1964 Анічэнка У. В. Беларус.-укр. пісьмовамоўныя сувязі. Мінск, 1969.).

Паводле тыпалагічнай класіфікацыі, украінская — флектыўная моваС. В. Семчинський. Типологічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 .

Графіка

Традыцыйна для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі кірыліцу. Гэта звязана з усходнім абрадам украінскай царквы, якая доўгі час была магутным, амаль адзіным пашыральнікам адукацыі. Да XVIII стагоддзя ўжываўся класічны кірылічны шрыфт, у XVI—XVII стагоддзях паралельна выкарыстоўваўся таксама «», у якім напісанне літар было іншым («хвалістым» або «барочным»)Віталій Мітченко. Мистецтво скоропису в просторі українського бароко . Агульнавядомая генетычная сувязь кірыліцы з грэчаскім алфавітам здаўна прыводзіла да таго, што ў дэкаратыўных мэтах кірылічныя надпісы часам рабіліся шрыфтамі, напісанне якіх паўтарала прапісныя грэчаскія літары (з адпаведнай стылізацыяй тых славянскіх літар, аналагаў якіх не было ў грэчаскім). Прыклады таму сустракаюцца ў гравюрах украінскіх выданняў з самага пачатку XVII стагоддзя, а таксама ў гравіраваных шрыфтах загалоўкаў. Паводле звестак «Усерасійскага „слоўніка-тлумачальніка“»Всероссийский «словарь-толкователь» / Под ред. В. В. Жукова. — 1-е изд. — СПб.: А. А. Каспари, 1893—1895. — Т. 1. — С. 445., «грамадзянскія літары … ўпершыню ўжытыя ў друку Пятра Магілы, канчаткова ўведзеныя расійскім імператарам Пятром I у 1708 годзе, г. зв. гражданка (грамадзянскі шрыфт)». З Расіі выкарыстанне гэтага шрыфту распаўсюдзілася і на іншыя народы, якія ўжывалі кірылічнае пісьмо. Такім чынам, стварэнне новай украінскай арфаграфіі адбывалася на аснове гражданкі.

Сёння для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірылічную азбуку з 33 літар. Асаблівасцямі ўкраінскага алфавіта ў параўнанні з іншымі кірылічнымі з’яўляецца наяўнасць літар ґ, є і ї (ґ ужываюць таксама ва ўрумскім і, часам, у беларускім алфавітах).

Таксама як і ў беларускай мове, ва ўкраінскай ёсць апостраф: (дзевяць), (памяць); Е е — адпаведнік беларускай літары і гука Э э; Є є — гук [йэ], адпаведнік беларускай літары Е е. И и — адпаведнік беларускай літары і гука Ы ы; Ї ї — гук [йі], які ёсць і ў беларускай мове: да іх [да йіх], выбаіна [выбайіна]; Щ щ — гук [шч], не можа быць мяккім, толькі цвёрдым.

У розныя гістарычныя эпохі для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі таксама лацінскі алфавіт розных рэдакцый. Сёння ўкраінская лацініца не мае адзінага стандарту і афіцыйнага статусу (на афіцыйным узроўні замацаваныя толькі правілы транслітарацыі з кірыліцы на лацініцу). Яе ўжыванне вельмі абмежаванае: як правіла, гэта публікацыі на тэму ўласна ўкраінскай лацініцыІгор Чорновол. Латинка в українському правописі: ретроспектива і perspektyva. Дыскусіі па ўніфікацыі і магчымым укараненні лацінкі ва ўкраінскім правапісе адбываліся спачатку ў Галіцыі і Букавіне ў 1830-я, 1850-я гады, пасля ў 1920-я гады ва УССР, а пасля ў 1991 годзе яны аднавіліся ўжо ў незалежнай Украіне.

Адрозненні ад іншых славянскіх моў Украінская мова як асобная славянская мова мае шматлікія рысы, якія збліжаюць або аддаляюць яе ад суседніх славянскіх моў — польскай, беларускай, рускай, балгарскай і славацкай.

Сваю спецыфіку мова праяўляе на ўзроўні словаўтваральных мадэлей і, найбольш выразна, на ўзроўні лексікі — так званых лексічных украінізмаўУкраїнська мова серед інших слов’янських: етнологічні та граматичні параметри: Монографія / О. Царук. — Дніпропетровськ: Наука і освіта, 1998. — 324 с. .

На фанетычным і марфалагічным узроўні ўкраінскую мову адрознівае:

найбольшая колькасць гукаў (фанем) з усіх славянскіх моў — 48Коструба П. П. Коструба. Фонологічна система української літературної мови. Чергування фонем і його функції // Сучасна українська літературна мова. Вступ. Фонетика / Відп. ред. М. А. Жовтобрюх. — К., 1969.; высокая вакальнасць — «празрыстасць», гучнасцьТимошенко П. Д. Засоби милозвучності (евфонії) української мови. УМШ, 1952, № 4 ; паслядоўна захаваная флексія клічнага склону (у адрозненне ад іншых усходнеславянскіх моў)Тимченко Є. Вокатив і інструменталь в українській мові. — К.: ДУАН, 1926. ; паралельна выкарыстоўваюцца флексіі давальнага склону для назоўнікаў мужчынскага роду: , (дырэктару); захаваны паралельныя формы стварэння будучага часу: (буду хадзіць).

Лексіка

Асноўны слоўнікавы фонд украінскай мовы змяшчае чатыры пласты славянскіх слоў: агульнаіндаеўрапейская лексіка ( (бацька), (маці), (сястра), (дом), (воўк), (быць), (жыць), (есці) і г. д.); праславянскія словы ( (каса), (сноп), (жыта), (вол), (карова), (лавіць) і г. д.); уласна ўкраінскія словы, уласцівыя ў асноўным украінскай мове ( (кісларод), (вадарод), (мроя), (марудзіць), (лішні), (абыякава), (прымхі), (павей) і г. д.); запазычанні з іншых славянскіх моўЕтимологічний словник української мови: У 7 т. / Редкол. О. С. Мельничук (голов. ред.) та ін. — К.: Наукова думка, 1983. — ISBN 966-00-0816-3. Т. 5: Р—Т / Уклад.: Р. В. Болдирєв та ін. — 2006. — 704 с. ISBN 966-00-0785-X. — С. 27-28 Запозичення до української мови . Історія запозичення слів до українського словника. (з беларускай — (раскошны), (абрыднуць), (нашчадак), ; з польскай — (перашкода), (шалапутны), (дашчэнту), (абяцаць), (цікавы), (лозунг), (імгненне), , (заўсёды); з чэшскай — (агіда), (ярка), (карак); з сербскай — (хлопец), з балгарскай — (уладыка), (здзейсніць); з царкоўнаславянскай мовы — (прыхільнасць), (злачынства)Старослов’янізми , запазычанні з розных цюркскіх моў — (тытунь), запазычанні з германскіх моў — . Рэшту лексікі складаюць познія запазычанні, сярод якіх найбольш з мёртвых класічных моў — старажытнагрэчаскай — (агурок), (ружа); лаціны — (мэта), (раптам). У савецкі час у лексікон увайшло шмат русізмаў — (капейка), (верталёт). Апошнім часам лексічны склад актыўна папаўняецца запазычаннямі з англійскай мовы. Агульнае развіццё мовы, як і ў іншых унармаваных мовах, адбываецца таксама за кошт унутраных рэсурсаў украінскай мовы: новыя словы ўзнікаюць на базе ўжо існыхУкраїнська мова Сайт МЗС України.

Антрапаніміка ўкраінскай мовы зазнала моцны ўплыў хрысціянства і грэчаскай мовы.

Лексічна ўкраінская мова паўплывала на іншыя суседнія славянскія мовы, перш за ўсё на польскуюХарченко І. До проблеми польсько-українських мовних зв’язків і рускую літаратурныя мовы. У многія мовы свету ўвайшлі ўкраінскія словыЗ ЕНЦИКЛОПЕДІЇ «УКРАЇНСЬКА МОВА» : . У польскую былі запазычаны ўкраінскія словы  — ,  — , у рускую  — ,  — ,  — ,  — і інш.

Сувязі з беларускай лексікай