Мо́крыца. Сустракаецца таксама варыянт Мо́крыцы, мн. (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Гісторыя 1766 год — на месцы вёскі знаходзілася сяло маёнтка Мокрыца Ашмянскага павета Віленскае ваяводства. 1868 год — з'яўлялася маёнткам і вёскай Свянцянскага павета Віленскай губерні, налічвала 191 жыхара. У 1885 годзе ў маёнтку працавала вінакурня. 1904 год — вёска і маёнтак знаходзілася ў складзе Занарацкай воласці Свянцянскага павета. У вёсцы пражывалі 243 жыхары, размяшчалася царкоўнапрыходская школа, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 11 хлопчыкаў. У маёнтку пражывалі 27 жыхароў. 1908 год — вёска налічвае 45 двароў, насельніцтва складае 201 жыхара. З 18 па 28 сакавіка 1916 года падчас Першай сусветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай аперацыі. 12 кастрычніка 1940 года вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай). У 1940 вёска налічвала 52 двары і 217 жыхароў. У верасні 1943 года падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (52 двары) і забілі 3 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена. 1948 год — створаны калгас «Герой». 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 200 жыхароў. З 1973 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач. Па стане на 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 45 двароў і 94 жыхароў.

На 30 лістапада 2007 г. вёска налічвала 74 жыхароўЗанарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М. Г., Сивограков О. В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1.

Інфраструктура У вёсцы размяшчаюцца крама і жывёлагадоўчая ферма.

Славутасці

Сядзіба.

Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9

Спасылкі

Катэгорыя:Занарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна