Крахалі (Mergus) — род вадаплаўных птушак сямейства атрада .

Вядома 7 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і (5 відаў), у тропіках Паўднёвай Амерыкі (1 від), на астравах Окленд (1 від, магчыма, вымерлы). На тэрыторыі Беларусі 3 віды: луток, крахаль вялікі і крахаль даўгадзюбы.

Даўжыня да 80 см, маса да 2 кг. Дзюба доўгая, вузкая, з вострымі рагавымі зубцамі па краях. На патыліцы чубок.

Жывуць на рыбных рэках і азёрах. Кормяцца рыбай, воднымі насякомымі, малюскамі. Ныраюць на глыб. да 4 м. Гнёзды на зямлі, у расколінах скал, у дуплах. Нясуць да 15 яец.

Аб’ект спартыўнага палявання.

Катэгорыя:Качыныя Катэгорыя:Роды птушак