__NOTOC__ 22 студзеня — дваццаць другі дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі

888: Гвіда Спалецкі быў абвешчаны каралём Італіі. 1462: Партугальцы адкрылі востраў Сан-Вісенты, які зараз належыць Каба-Вердэ 1506: Папа Юлій II запрашае на службу ў Ватыкан швейцарскіх гвардзейцаў, якія з тых часоў ахоўваюць папскую рэзідэнцыю. 1558: Пачалася Лівонская вайна. 1624: Віцебск пазбаўлены Магдэбургскага права. 1796: Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі гербы. 1863: Пачатак паўстання 1863—1864 гадоў супраць расійскіх уладаў. 1908: У Мінску пачаў працу І з’езд лекараў Мінскай губерні. 1919: Аб’яднанне УНР і ЗУНР. 1919: Антон Луцкевіч падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне. 1935: У Мінску прайшоў ХІ Усебеларускі з’езд Саветаў. 1970: Завяршыўся Усесаюзны перапіс насельніцтва. Беларусь 9 002 300 чалавек. 1980: Затрыманы і адпраўлены ў высылку Андрэй Сахараў. 2020: Прэзідэнтам Грэчаскай Рэспублікі, упершыню прызначана жанчына — Катэрына Сакеларапулу.

Нарадзіліся thumb|100px|left|Лорд Байран 1440: Іван III, вялікі князь маскоўскі (пам. 27.10.1505) 1561: Фрэнсіс Бэкан, англійскі філосаф, навуковец і грамадскі дзеяч (пам. 9.4.1626) 1592: П'ер Гасендзі, французскі матэматык, астраном 1690: Нікала Ланкрэ, французскі мастак 1740: Юхан Андрэас Мурэй, шведскі батанік, урач 1775: Андрэ Ампер, французскі фізік (пам. 10.6.1836) 1778: Джордж Байран, англійскі паэт, лорд (пам. 19.4.1824) 1849: Аўгуст Стрындберг, шведскі пісьменнік (пам. 14.5.1912) 1855: Альберт Нейсер, нямецкі ўрач 1875: Дэвід Уорк Грыфіт, амерыканскі кінарэжысёр 1889: Вілі Баўмейстэр, нямецкі мастак 1890: Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёлу (пам. 28.4.1944) 1891: Антоніа Грамшы, італьянскі філосаф, тэарэтык марксізму 1891: Майсей Кіслінг, французскі мастак 1898: Сяргей Эйзенштэйн, савецкі рэжысёр, сцэнарыст, тэарэтык кіно і педагог (пам. 11.2.1948) 1906: Андрэй Александровіч, беларускі паэт (пам. 6.1.1963) 1908: Леў Ландау, расійскі фізік (пам. 1.4.1968) 1921: Арно Бабаджанян, армянскі кампазітар 1935: Віктар Афанасьевіч Ракаў, беларускі паэт. 1935: Аляксандр Мень, праваслаўны святар, багаслоў (пам. 9.9.1990) 1936: Жульет Майніель, французская актрыса 1941: Яан Каплінскі, эстонскі паэт 1968: Франк Лебёф, французскі футбаліст 1968: Франка Дзіч, нямецкая кідальніца дыска 1977: Кадры Сімсан, эстонскі дзяржаўны дзеяч 1996: Пірс Лепаж, канадскі лёгкаатлет

Памерлі thumb|left|100px|Ліндан Джонсан 1531: Андрэа Дэль Сарта, італьянскі мастак (нар. 16.7.1486) 1901: Вікторыя, каралева Вялікабрытаніі (нар. 24.5.1819) 1922: Бенедыкт XV (Джакама, маркіз дэла К’еза), Папа Рымскі з 1914 годп (нар. 21.11.1854) 1922: Мары Энмон Каміль Жардан, французскі матэматык 1959: Майк Хотарн, брытанскі аўтагоншчык 1973: Ліндан Бэйнс Джонсан, 36-ы Прэзідэнт ЗША (нар. 27.8.1908) 1982: Эдуарда Фрэй Мантальва, 28-ы Прэзідэнт Чылі 1993: Коба Абэ, японскі пісьменнік, драматург 2005: Кансуэла Веласкес, мексіканскі кампазітар 2008: Клод Пірон, швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, эсперантыст, пісьменнік 2008: Джон Франклін Кёніг, амерыканскі мастак 2012: Яўген Шатохін, беларускі мастак. 2024: Эльке Эрб, нямецкая паэтэса, перакладчыца 2024: Луіджы Рыва, італьянскі футбаліст

Святкуюць : Дзень заснавання шматнацыянальнай дзяржавы ў Балівіі : Дзень саборнасці

122