Жаго́ры С. 80., таксама Жага́рэ () — горад у паўночнай Літве, на рацэ Свеце. Уваходзіць у склад Янішкаўскага раёна Шавельскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Месціцца за 26 км ад Янішкаў, ля граніцы з Латвіяй.
Гісторыя Да 1919 года існавалі Новыя і Старыя Жагоры, падзеленыя ракой.
За часамі Вялікага Княства Літоўскага наваколле належала да велікакняжацкіх уладанняў Шавельскай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года паселішча трапіла ў склад Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II падарыла Жагоры свайму фаварыту Платону Зубаву. У 1857 годзе паселішча набыў граф Нарышкін. Да гэтай сям’і Жагоры належалі да Першай сусветнай вайны, пасля якой горад трапіў у склад Літвы. Хутка пасля гэтага, у 1924 годзе, Жагары атрымалі статус горада.
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Вацлавас Даўнарас (1937—2020) — літоўскі оперны спявак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Зубавы