Гербалайф — міжнародная кампанія прамых продажаў. Кампанія прадае разнастайныя тавары для збалансаванага харчавання, кантролю вагі і догляду знешнасці. Лічыцца камерцыйным культам, хоць і без выяўленай рэлігійнай накіраванасці, але з усімі астатнімі характэрнымі рысамі дэструктыўнага культу.«Гербалайф» класіфікаваны як дэструктыўны культ у кнізе А. І. Хвылі-Алінтэра «Небяспечныя таталітарныя формы рэлігійных сектаў» (1996 г.).

Кампанія Гербалайф заснавана ў 1980 годзе ў ЗША прадпрымальнікам Маркам Х'юзам і ў цяперашні час мае прадстаўніцтва ў 75 краінах свету Herbalife — United States — About Herbalife

Распаўсюджваемы прадукт — «Гербалайф». Зараз існуе ўжо больш за 100 найменняў харчовых дабавак «Гербалайф», адно з іх — «Тэрмаджэтыкс». Прадукт, па словах распаўсюднікаў, неабходна прымаць на працягу 30 дзён, толькі тады будзе стопрацэнтны поспех.

Катэгорыя:Секты Катэгорыя:Камерцыйныя культы Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1980 годзе Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы касметыкі і парфумерыі