Ford Fiesta — малалітражны пярэднепрывадны аўтамабіль. У мадэльным шэрагу кампаніі Ford прысутнічала з 1976 па 2023 год. За гэты час змянілася 7 пакаленняў.

Fiesta (1976—1983)

Пры распрацоўцы аўтамабіля ў творчым конкурсе Ford задзейнічаў два ўласныя еўрапейскія дызайн-бюро: англійскае (пад кіраўніцтвам Джэка Тэльнака) і нямецкае (на чале з Увэ Банзенам), а таксама турынскае атэлье Ghia. Усяго было прапанавана 25 праектаў. Лепшым з іх быў прызнаны распрацаваны Томам Чардам у атэлье Ghia«Меня зовут Том Чарда». Памяти дизайнера, благодаря которому появились DeTomaso Pantera и Ford Fiesta // autoreview.ru , але канчатковы дызайн увабраў рысы лепшых работ усіх трох студый. Праект меў унутранае пазначэнне «Bobcat». У верасні 1975 года аўтамабіль атрымаў назву Fiesta.

Першы хэтчбэк сышоў з канвеера завода ў іспанскай Валенсіі ў маі 1976 года. Аўтамабіль быў цёпла сустрэнуты: заняў трэцяе месца ў конкурсе «Еўрапейскі аўтамабіль года» 1977 мадэльнага годаPrevious Winners: Car of the Year — 1977 // caroftheyear.org , атрымаў прэмію «Залаты руль»Die Sieger des Goldenen Lenkrads // axelspringer.de . Каб задаволіць попыт, вытворчасць пачалі таксама ў Германіі і Вялікабрытаніі. У студзені 1979 года выпуск перавысіў мільён машын, а ў сакавіку 1981 года — два мільёны.

Fiesta першага пакалення выпускалася толькі ў выглядзе трохдзверных хэтчбэкаў. Аўтамабіль меў даўжыню 3,57 м, шырыню 1,56 м і вышыню 1,36 м і вагу ад 730 да 775 кг у залежнасці ад рухавіка. Рухавікі: ад 1,0 л магутнасцю 45 к.с. да 1,1 л магутнасцю 53 к.с. У 1977 году да маторнага шэрагу таксама далучылі рухавік 1,3 л магутнасцю 66 к.с. У 1981 годзе была выпушчаная Fiesta XR2 з рухавіком 1,6 л (84 к.с.).

З 1976 па 1983 год на заводах у Валенсіі (Іспанія), Дагенхеме (Вялікабрытанія), Кёльне і Саарлуі (Германія) вырабілі больш за 2,5 мільёна адзінакFescher Fiesta // AutoBild Klassik .

Fiesta (1983—1989) У 1983 годзе Ford Fiesta значна мадэрнізавалі. Форма кузава засталася ранейшай. Была згладжана пярэдняя частка аўтамабіля, святлатэхніка, машына стала выглядаць больш дынамічна. Агрэгатная база таксама была палепшана: дадаліся пяціступеньчатая каробка перадач, бесступеньчатая каробка перадач CTX і дызельны рухавік 1,6 л магутнасцю 54 к.с., распрацаваны сумесна з Klöckner-Humboldt-Deutz. Магутнасць Fiesta II XR2 павялічылася да 96 к.с.

Агулам было выпушчана амаль 2 мільёны аўтамабіляў Ford Fiesta II.

Fiesta (1989—1996)

Fiesta трэцяга пакалення дэбютавала ў 1989 годзе. У конкурсе Еўрапейскі аўтамабіль года 1990 мадэльнага года заняла 3-е месцаPrevious Winners: Car of the Year — 1990 // caroftheyear.org .

Аўтамабіль прыкметна дадаў у памерах і вазе, набыў пяцідзверную мадыфікацыю і рухавікі з упырскам паліва, а ў спісе опцый з’явіліся франтальныя падушкі бяспекі, АБС і электрашклопад’ёмнікі.

Базавыя мадэлі аўтамабіляў абсталёўваліся бензінавымі рухавікамі 1,0 і 1,1 л. У 1991 годзе дадаўся рухавік 1,3. Таксама прапаноўваліся 1,4 і 1,6 з упырскам паліва, завяршаў шэраг 1,8-літровы дызель.

Камплектацыі: Azura, Classic, Classic Quartz, Classic Cabaret, Popular Plus, L, LA, LD, LXD, LXi, Si, SX, GhiaFord Fiesta (1989—1995) used car review // rac.co.uk . Шэраг уключаў таксама спартыўныя мадэлі XR2i, RS Turbo і RS1800i.

Акрамя хетчбэкаў, выпускаўся грузавы варыянт Fiesta Kasten, а ў 1991 годзе быў прадстаўлены фургон Fiesta Courier.

Fiesta (1995—1999)

Чацвёртае пакаленне з’явілася ў выніку маштабнай мадэрнізацыі — аўтамабіль захаваў архітэктуру папярэдніка, але атрымаў новае шасі, інтэр’ер і дызайн кузава. Дэбют мадэлі адбыўся ў жніўні 1995 года.

На аўтамабілі ўсталёўваліся бензінавыя рухавікі Endura 1,3 (50-60 к.с.) і рухавікі серыі Zetec SE: 1,25 (75 к.с.), 1,4 (90 к.с.), 1,6 (103 к.с.), а таксама дызель 1,8 D (60 к.с.).

З 1996 года пачаў выпускацца абноўлены фургон Courier.

1999—2001 На франкфурцкім аўташоў у 1999 годзе прадставілі рэстайлінгавую машыну, якая атрымала дызайн у стылі New Edge — аўтамабіль атрымаў новыя фары, іншую форму бампера і фальшрадыятарную рашотку.

Courier Фургон Ford Courier пабудаваны на базе Fiesta — ад яе перайшла ўся пярэдняя частка кузаваFord Courier: Работящий курьер // autocentre.ua . Грузавы адсек аддзелены ад кабіны вадзіцеля сталёвай рашоткай, у грузапасажырскім варыянце — зашклёны. Аб’ём грузавога адсека складае 2,8 куб.м., грузападымальнасць — 600 кг. Заднія дзверы адчыняюцца на 90 або 165 градусаў.

Машыны выпускаліся з трыма мадэлямі рухавікоў сямейства Endura: два 60-моцныя рухавікі — бензінавы 1,3-літровы і віхракамерны дызель 1,8 л, а пасля рэстайлінгу ў 1999 годзе дадаўся агрэгат з турбанаддзіманнем 1.8 TD магутнасці 75 к.с.

У 2002 годзе мадэль змяніў Ford Connect.

Ford Ikon, Ford Fiesta Sedan Спецыяльна для рынку Індыі сумесна спецыялістамі нямецкага і брытанскага аддзяленняў Ford быў распрацаваны чатырохдзверны седан Ford Ikon. Колавая база седана на 40 мм даўжэй, чым у Фіесты, а задняя навісь павялічана на 272 мм: даўжыня аўтамабіля склала 4140 мм. Багажнік меў аб’ём 400 літраў. Пад мясцовыя ўмовы эксплуатацыі былі адаптаваныя рухавік (з паніжанай ступенню сціску, разлічаны на нізкаякасны бензін) і іншыя вузлы: узмоцнена жорсткасць кузава на кручэнне, узмоцнена падвеска, мадэрнізавана тармазная сістэма, дапрацавана сістэма астуджэння рухавіка.

Вытворчасць машыны была разгорнута на сумесным прадпрыемстве IMF у Мараімалаі .

Fiesta (2001—2008) У 2001 годзе быў прадстаўлены аўтамабіль пятага пакалення. У адрозненне ад папярэдніх пакаленняў Фіеста, якія спадкавалі некаторыя канструктыўныя асаблівасці ад самай першай Фіесты 1976 года, пятае пакаленне было створана цалкам новым. Кузаў стаў не толькі даўжэй і шырэй, але і прыкметна вышэй. Праз тры гады выйшла ў свет «зараджаная» Fiesta ST з двухлітровым 150-моцным маторам.

У 2004 годзе на заводзе Ford у Германіі пачата вытворчасць Fiesta Van — новага фургона на базе Fiesta.

Пасля рэстайлінгу ў 2005 годзе Ford Fiesta атрымала новую галаўную оптыку і рашотку радыятара, новыя заднія ліхтары, а таксама іншую пластыку пярэдняга бампера. Рашотка новай Ford Fiesta стала шырэй, фары — больш выразнымі.

Выпускаецца спартыўная версія Fiesta ST c 2.0 літровым маторам. Гэты аўтамабіль прапануецца з 3-дзверным кузавам і верхнім заднім спойлерам.

Fiesta (2008—2017)

Вытворчасць пачалася 14 жніўня 2008 года на заводзе ў Кёльне. Выпускаўся ў выглядзе 3- і 5-дзвернага хэтчбека, а з 2010 для рынку ЗША таксама і седан. Выкарыстоўваў агульную платформу з Mazda 2.

2012—2017 thumb|200px|Абноўлены Ford Fiesta на Парыжскім аўтасалоне, 2012 У верасні 2012 на Парыжскім аўтасалоне адбылася прэм’ера абноўленага хэтчбэка FiestaFord зняў заслону з абноўленай Fiesta і паказаў версію ST // За рулём .

Абноўлены аўтамабіль атрымаў трапецыяпадобную рашотку радыятара, выкананую ў карпаратыўным стылі мадэляў Ford. Мадэль таксама атрымала святлодыёдныя фары, змененыя корпусы люстэркаў з паўторнікамі паваротаў, заднія ліхтары, спойлер на вечку багажніка і абноўленую каляровую гаму.

Абноўлены седан быў прадстаўлены у кастрычніку 2012 года ў рамках аўтасалона ў бразільскім горадзе Сан-Паўлу«Форд» абнавіў седан Fiesta // motor.ru . Для абноўленага седана Fiesta таксама была мадэрнізаваная падвеска і пераналаджаны электраўзмацняльнік рулявога кіравання. Мадэль стане прапаноўвацца з адным 1,6-літровым чатырохцыліндравым рухавіком.

Fiesta (2017—2023)

Fiesta VII, прадстаўлены ў лістападзе 2016 года, з’яўляўся грунтоўна мадэрнізаваным аўтамабілем мінулага пакаленняВсе, что нужно знать про новый Ford Fiesta // zr.ru . Даўжыня павялічылася на 71 мм — да 4040 мм, шырыня вырасла да 1734 (на 12 мм), колавая база — 2493 мм (на 4 мм). Пярэдняя каляіна пашырылася на 30 мм, а задняя — на 10 мм. У сакавіку 2018 года на Жэнеўскім аўтасалоне дэбютавала мадыфікацыя Fiesta STНовый Ford Fiesta ST: два «горшка» и один в резерве // zr.ru .

Шэраг рухавікоў складаюць бензінавы трохцыліндравы матор аб’ёмам 1,1 л (магутнасцю 70 або 85 к.с.) і трохцыліндравы рухавік серыі EcoBoost з наддзіманнем аб’ёмам 1,0 л (100, 125 і 140 к.с.), а таксама турбадызель 1,5 TDCi (85 і 120 к.с.). Fiesta ST абсталяваны трохцыліндравым 200-моцным 1,5-літровым бензінавым турбаматорам EcoBoost з камбінаваным упырскам паліва і сістэмай дэактывацыі аднаго цыліндра.

У 2022 годзе спынілі вытворчасць трохдзверных хэтчбекаў, а ў 2023 годзе Fiesta канчаткова знялі з вытворчасці. Апошнія машыны былі выраблены 7 ліпеня 2023 года.

Крыніцы

Спасылкі

Без «зетека» Ford — «букашка» // abw.by Ford Fiesta. Шэсць пакаленняў легенды

Fiesta Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта