Мясныя рады (Влеесхаль) () — помнік архітэктуры на цэнтральнай плошчы Харлема Гротэ-Маркт () у Нідэрландах. Будынак пабудаваны ў 1602—1603 гадах вядомым нідэрландскім архітэктарам Лівенам дэ Кеем.

Новы будынак мясных радоў, узведзены гарадскім архітэктарам Л. дэ Кеем, з’явіўся замест існаваўшага ў XVI стагоддзі невялікага мяснога рынку, памеры якога перасталі задавальняць патрэбы горада, які хутка рос. Будынак, у якім маглі размясціцца да 40 прадаўцоў, быў выкананы з дарагіх будаўнічых матэрыялаў і багата дэкараваны. Яго адкрыццё адбылося 1 лістапада 1604 года, і аж да 1840 года ён служыў па сваім прамым прызначэнні.

З 1840 па 1885 гады былыя Мясныя рады выкарыстоўваліся ў якасці склада гарадскога ваеннага гарнізона, пасля чаго былі ператвораны ў архіў, а пазней у гарадскую бібліятэку.

Цагляны будынак з’яўляецца прыкладам галандскага Рэнесанса. Яго элегантнае каляровае афармленне ўзыходзіць да больш ранніх цагляных пабудоў Балтыйскага рэгіёну, а абрысы ступеньчатых шчыпцоў прадугадваюць барочныя формы. Фасад будынка ўвянчаны скульптурнымі выявамі бычыных галоў, якія нагадваюць аб шумным гарадскім мясным рынку мінулых стагоддзяў.

З 1950 года будынак з’яўляецца часткай музея Дэ Хален, філіяла музея Франса Халса, дзе размешчана калекцыя сучаснага жывапісу. Склеп будынка выкарыстоўваецца Археалагічным музеем Харлема.

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1603 годзе Катэгорыя:Музеі Харлема Катэгорыя:Харлем