thumb|Звычай аблівання вадой Паліва́льны панядзе́лак (, , , , , ) — звычай аблівання вадой у панядзелак пасля Вялікадня, які існуе ў Польшчы і ў некаторых раёнах Заходняй Украіны.

У гэты дзень, напрыклад, на Гуцульшчыне, хлопцы вадзілі сваіх дзяўчат да ракі і аблівалі іх вадой на прыгажосць і здароўе, атрымліваючы за гэта пісанкіСапіга В. К. Українські народні свята та звичаї . Ад гэтага звычаю, панядзелак атрымаў назву «палівальны». На Букавіне cветлы панядзелак звалі «улыванка», у гэты дзень хлопцы натоўпам хадзілі «купаць дзяўчат»: дзяўчыну выводзілі ў двор, яна нахіляла галаву, і кожны хлопец тройчы ліў ёй на шыю крынічную ваду, вымаўляючы: «Хрыстос уваскрос!»; пасля гэтага дзяўчына запрашала ўсіх да стала і кожнаму давала па дзве пісанкі. Дзяўчат улівалі — «каб не паршывелі», жанчын — «каб пазбавіліся болек»Дівчат обливали водою — «щоби не паршивіли» .

У палівальны панядзелак абліваць адзін аднаго і мінакоў вадой могуць не толькі дзеці і моладзь, але часам і людзі старэйшага ўзростуНа Львівщині святкують поливаний понеділок . І, калі дарослыя людзі паліваюць толькі дзеля традыцыі, то дзеці могуць прыносіць нямала клопатаў, абліваючы людзей з ног да галавы. У Закарпацце абліванне адбываецца тры дні: у першы дзень хлопцы паліваюць дзяўчат, на другі — дзяўчаты хлопцаў, на трэці — хто каго захочаПоливанка в Ужгороді триває більше трьох днів.

Гл. таксама Сіуда-Баба

Катэгорыя:Вялікдзень у славянскай традыцыі Катэгорыя:Звычаі