Іван Антонавіч Бірыла (, ГолтнаБірыла Іван Мінскай губерні — , ) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1938).

Біяграфічныя звесткі Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927). З 1932 па 1935 ўзначальваў міжхірургічнае аддзяленне ў Слуцку. Асістэнт хірургічнай клінікі Беларускага медыцынскага інстытута (1935), старшы навуковы супрацоўнік эксперыментальнай лабараторыі АН БССР. Удзельнік фінскай кампаніі. Вялікая Айчынная вайна заспела на яго адпачынку ў Друскеніках. Адыходзіў, пад Смаленскам патрапіў у палон. Вярнуўся ў Мінск, дзе з сям'ёю жыў да вайны; дом згарэў, загінулі матэрыялы доктарскай дысертацыі. У маі 1942 пераехаў у Ліду, пачаў працаваць у хірургічным аддзяленні лякарні для мясцовага насельніцтва. Перадаваў партызанам медыкаменты. Пахаваны ў Лідзе.

Навуковая дзейнасць У 1938 г. І. А. Бірыла паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Артэрыяльнае ўліванне крыві пры шоку, агоніі і спыненні сэрца»І. А. Бірыла. Артэрыяльнае ўліванне крыві пры шоку, агоніі і спыненні сэрца. Хірургія, 1939, № 8, стар. 3-17.. Распрацоўшчык методыкі ажыўлення шляхам артэрыяльнага нагнятання крыві ў сэрца. Па прапанове праф. Ф. А. Андрэева, упершыню ў свеце ва ўмовах клінікі прымяніў артэрыяльнае нагнятанне крыві для ажыўлення людзей, якія знаходзіліся ў стане шоку, агоніі, клінічнай смерціУчёный С. С. Брюхоненко .

Літаратура Бирилло І. А. Хирургия, 1939, № 8, стар. 3. — Бирилло І. А., Берман С. Ш. Там жа, 1941, № 6-7, стар. 50. І. А. Бірыла. Артэрыяльнае ўліванне крыві пры шоку, агоніі і спыненні сэрца. Хірургія, 1939, № 8, стар. 3-17.

Спасылкі Бірыла Іван

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Лідзе