Валянціна Міхайлаўна Коўтун, у шлюбе Новік (, в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — , ; Псеўданімы: Леся Беларуска; Ясельда) — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў Міхаіла Фёдаравіча і Ганны Раманаўны Колтунаў. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў БДУ, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Член СП Украіны (з 1997).
Творчасць Дэбютавала ў друку ў 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя») прысвечанага Еўфрасінні Полацкай (выйшаў кнігай ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2007 годзе, мастак Т. Кубліцкая). Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы Цёткі (А. Пашкевіч), якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).
Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987). Аўтар артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі. Перакладала з рускай, украінскай і іншых моў.
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».
Літаратура
Т. 3. — Мн., 1994. — С. 244. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1994. — С. 244. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., 1986. — С. 112. «Жыццё на зломе маланкі»: да 70-годдзя з дня нараджэння Валянціны Коўтун (віртуальная выстаўка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва) Выбраныя творы / Валянціна Коўтун. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 618, с., л. іл., партр., факсім. — (Беларускі кнігазбор; [т. 108]. Мастацкая літаратура)
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне Катэгорыя:Супрацоўнікі_газеты_«Сельская_газета»