Герц (азначэнне: бел. Гц, лац. Hz) — адзінка вымярэння частаты ў сістэме СІ. Адзінка названая ў гонар нямецкага фізіка Генрыха Герца.
Адзін герц азначае адно ажыццяўленне (рэалізацыю) перыядычнага працэса за секунду.
Гісторыя
Зацверджана Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (МЭК) у 1930 годзе. Прынята Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях у 1960 годзе, замяніўшы ранейшую назву «адзін цыкл за секунду».
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі частаты ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:Адзінкі вымярэння частаты