thumb|200px|right|Райнгард Гайдрых — першы начальнік РСХА thumb|200px|right|Генрых Гімлер — другі начальнік РСХА
Гало́ўнае упраўле́нне імпе́рскай бяспе́кі (, скар. RSHA) — кіруючы орган палітычнай разведкі і паліцыі бяспекі Трэцяга рэйха. Створана 27 верасня 1939 года ў выніку аб'яднання Галоўнага ўпраўлення паліцыі бяспекі () і службы бяспекі (СД). Знаходзілася ў падпарадкаванні рэйхсфюрэра СС і шэфа германскай паліцыі Генрыха Гімлера. Галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі было адным з 12 галоўных упраўленняў СС са штатам ў 3000 супрацоўнікаў. Яно размяшчалася ў Берліне на Прынц-Альбрэхтштрасэ.
Начальнікам РСХА быў прызначаны Райнгард Гайдрых, які кіраваў гэтай арганізацыяй да 27 мая 1942 года, калі на яго быў здзейснены замах. Раненне, атрыманае ў выніку нападзення чэшскіх партызанаў, падрыхтаваных у Англіі, аказалася смяротным, і 4 чэрвеня 1942 першы шэф РСХА сканаў. З 28 мая па 31 снежня 1942 Галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі узначальваў рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер. Яго замяніў доктар Эрнст Кальтэнбрунер, які быў прызначаны на гэты пост 30 студзеня 1943 і займаў яго да канца Другой сусветнай вайны.
РСХА рыхтавала высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы разведкі, контрразведкі, следства і дазнання і іграла ролю «кузні кадраў» для СС і паліцыі Трэцяга рэйха. Пасля капітуляцыі Германіі службы, якія ўваходзілі ў РСХА, былі ліквідаваныя, у адпаведнасці з рашэннем Нюрнбергскага трыбунала. Частка агентуры Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі была завербаваная спецслужбамі дзяржаў-пераможцаў.
Спасылкі і літаратура Axis History Factbook — Reichssicherheitshauptamt Ота Скарцэні, Сакрэтныя заданні РСХА Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: Астрель • АСТ, 2003. — С.854, 860, 870. Деларю Ж. История гестапо. — Смоленск: Русич, 1998. — С. 242.
Катэгорыя:Спецслужбы Трэцяга рэйха Катэгорыя:Аператыўныя службы Катэгорыя:Трэці рэйх