Ферыд Мурад (, ) — амерыканскі ўрач і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Р. Ферчгатам і Л. Ігнарай «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў, што нітрагліцэрын і падобныя лекі дзейнічаюць як вазадылататары ў выніку ўтварэння з іх у арганізме аксіду азоту (NO), які дзейнічае як сігнальная малекула і расслабляльна дзейнічае на крывяносныя сасуды.

Біяграфія Нарадзіўся 14 верасня 1936 года ва Уайтынгу, штат Індыяна, у сям’і Джабіру Мурада, албанскага імігранта з Гостывара, Македоніі, і Генрыэты Баўмэн, амерыканскай хрысціянкі. Фэрыд выхоўваўся ў хрысціянскіх традыцыях."Ferid Murad autobiography", Nobel Foundation

Скончыў Кліўлендскі ўніверсітэт у 1965 годзе. Доктар філасофіі (1965). З 1971 года — дырэктар Цэнтра навуковых даследаванняў, адначасова — прафесар (з 1975 года) Віргінскага ўніверсітэта (г. Шарлатсвіл). У 1981—1989 гадах — прафесар Стэнфардскага, з 1988 года — Чыкагскага ўніверсітэтаў. У 1997—2011 гадах — дырэктар Інстытута малекулярнай медыцыны пры навуковым цэнтры здароўя Універсітэта Тэхаса. З красавіка 2011 года — прафесар на кафедры біяхіміі і малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.Nobel Laureate to Join GW | Learninig & Search — the George Washington University

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае кравяносныя сасуды.

Памёр 4 верасня 2023 года ў Менла-Парку (Каліфорнія).

Узнагароды Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1996); Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1998); ганаровы член акадэміі навук і мастацтваў Косава.

Рашэнне Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Сальвадору Манкада, які самастойна зрабіў тыя ж вынікі, што і Ігнара, выклікала крытыку з боку шматлікіх вучоных і таварыстваў.István Hargittai: Salvador Moncada. In: Candid Science II. Conversations with Famous Biomedical Scientists. World Scientific Publishing, 2002, ISBN 1-86094-280-6, S. 565

У маі 2012 года муніцыпалітэт Чаір (Скоп’е) абвясціў Мурада ганаровым грамадзянінам.Arritjet ia dedikoj kombit tim! , Telefrafi, 2012-05-31 (in Albanian).

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія Ферыда Мурада на Нобелеўскім сайце Спіс навуковых публікацый Ф. Мурада The Brown Foundation Institute of Molecular Medicine for the Prevention of Human Diseases

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Фармаколагі ЗША Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук