Мераб Канстанцінавіч Мамардашвілі (, ) — расійскі і грузінскі філосаф, доктар філасофскіх навук (1968), прафесар (1972).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1954). У 1957—61, 1968—74 гадах працаваў у часопісе «Вопросы философии», у 1961—66 гадах у часопісе «Проблемы мира и социализма». З 1980 года ў Інстытуце філасофіі АН Грузіі. У цэнтры яго філасофіі — ідэя свабоднай з’явы, або падзеі думкі, што можа адбывацца ў любой сферы чалавечай жыццядзейнасці, найперш у аспекце анталагічнай абароны трансцэндэнтальных асноў еўрап. культуры, выяўленых Рэнэ Дэкартам і Імануілам Кантам. Зыходзячы з апрыёрнасці ўмоў жыццёвага вопыту чалавека, падкрэсліваў немагчымасць адвольна і па жаданні назапашваць дадатковыя веды, паколькі жыццёвы час дыскрэтны. Сфармуляваў звязаны з самім фактам падзеі думкі апастэрыёрны падыход да аналізу падзеі ведаў або думкі. Паводле Мамардашвілі, філосаф разважае не пра тое, што бачна, а пра тое, што бачна або пазнаецца ў той ступені, у якой маецца ўсведамленне бачнага або думка пра бачнае на ўзроўні рэфлексіі. Створаны фонд Мамардашвілі, які выдае матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных Мамардашвілі («Конгеніяльнасць думкі», 1994; «Сустрэча з Дэкартам», 1996; «Зробленае і названае», 1998).
Творы Классический и неклассический идеалы рациональности. Тбилиси, 1984; Как я понимаю философию. 2 изд. М., 1992; Картезианские размышления (январь 1981 г.). М., 1993; Лекции о Прусте. М., 1995; Стрела познания: Набросок естественноисторической гносеологии. М., 1996; Кантианские вариации. М., 1997; Лекции по античной философии. М., 1997; Эстетика Мышления. М., 1999; Современная европейская философия, XX в. М., 1999. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук