Лецыдзе́я (Lecidea) — род накіпных лішайнікаў сямейства лецыдзеевых.
Апісанне Слаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (іншы раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі.
Фікабіёнт — водарасці роду Trebouxia.
Арэал і экалогія
Вядома сотні відаў, пашыраны ўсюды, найбольш ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў, у т. л. , , і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на іншых субстратах.
Індыкатарныя расліны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Лішайнікі