Востраў Сен-Луі (), таксама востраў Св. Людовіка — меншы з двух, што захаваліся, астравоў Сены ў Парыжы. Адміністрацыйна адносіцца да IV акругі.
Гісторыя У адрозненне ад суседняга вострава Сітэ, гісторыя якога бярэ пачатак у Антычнасці, Сен-Луі доўгі час заставаўся незаселеным. Ён складаўся з двух маленькіх астравоў (Île aux Vaches і Île Notre Dame), падзеленых рукавом ракі. Гэтыя астраўкі належалі сабору Парыжскай Божай Маці і выкарыстоўваліся для выгану жывёлы. Сюды прыходзілі прачкі сціраць бялізну і дуэлянты для правядзення дуэляў.
У 1614 годзе па ўказу Людовіка XIII інжынер Крыстаф Мары пачаў уладкоўваць востраў: канава была засыпана, набярэжныя ўмацаваны. Былі пабудаваны масты да берагоў Сены. Мост, які злучае Сен-Луі з парыжскім кварталам Марэ, дагэтуль носіць імя забудоўшчыка — мост Мары. Ён быў пабудаваны ў 1635 годзе і быў забудаваны жылымі дамамі, як гэта было прынята ў тыя часы. thumb|left|План вострава ў 1742 годзе Тэрыторыя вострава была першапачаткова выкарыстана для ўзвядзення дамоў рамеснікаў і гандляроў. Аднак з 1638 года, па заканчэнні спрэчак з духавенствам, тут таксама размясціліся больш багатыя гараджане. Застройка вострова вялася па строгаму з яго прамымі вуліцамі. Большасць «атэляў» (прыватных асабнякоў) былі пабудаваныя па праектах дынастыі архітэктараў Лево. Адным з такіх асабнякоў з'яўляецца Атэль Ламбер, у якім у свой час пражывалі такія вядомыя людзі, як Вальтэр, Жан Жак Русо і барон Гі дэ Ротшыльд.
У 1726 годзе востраў атрымаў сваю назву ў гонар Людовіка IX, які быў абвешчаны святым. Падчас Французскай рэвалюцыі востраў быў перайменаваны ў востраў Братэрства (ад ), аднак затым зноў вярнуўся да імя Сен-Луі.
Сёння на востраве пражываюць найбагацейшыя людзі Парыжа.
Славутасці thumb|Царква Сен-Луі-ан-л’Іль Царква Сен-Луі-ан-л’Іль, па праекце Франсуа Лево Атэль Ламбер (1 quai d’Anjou/2 rue Saint-Louis en l'Île), адбудаваны ў 1640—1644 гадах Луі Лево Атэль Лазен (17 quai d’Anjou), пабудаваны ў 1656—1657 гадах па праекце Луі Лево, раней належаў сям'і Рышэльё. У XIX стагоддзі тут збіраўся «Клуб Асасінаў», заснаваны Тэафілем Гацье, Шарлем Бадлерам і мастаком Буасарам. Членамі клуба таксама лічыліся Анарэ дэ Бальзак, Аляксандр Дзюма, Дэлакруа і Жэрар дэ Нэрваль. Атэль Лево (3 quai d’Anjou), быў пабудаваны Луі Лево Кафэ Berthillon (29/31 rue Saint-Louis-en-l'Île) славіцца сваім марожаным
Знакамітыя жыхары вострава
Філіп дэ Шампень, мастак (як мяркуецца, у асабняку 15 quai Bourbon) Абрахам Бос, гравёр Луі Лево, архітэктар (Атэль Лево, 1642—1650) Жан дэ Лафантэн, байкапісец (Атэль Лазен) Мальер, заснавальнік камедыі (Атэль Лазен) Жан Расін, драматург-трагік (Атэль Лазен) Вальтэр, філосаф (Атэль Ламбер) Жан Жак Русо, філосаф (Атэль Ламбер) Антуан-Крызастом Катрмер-дэ-Кенсі, археолаг і мастацтвазнаўца (19 quai de Bourbon, 1827 год) Адам Ежы Чартарыйскі, польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч (Атэль Ламбер) Анарэ Дам’е, мастак, скульптар і графік (9 quai d’Anjou, 1846—1863 гады) Шарль Бадлер (у 1842 пражываў на quai de Béthune, затым у Атэлі Лазен, 1843—1845) Марыя Кюры-Складоўская, хімік і фізік (36 quai de Béthune) Элена Рубінштэйн, заснавальніца касметычнай лініі (24 quai de Béthune) Леан Блюм, палітык (25 quai de Bourbon) Жорж Пампіду, прэзідэнт Францыі (24 quai de Béthune) Луі дэ Фюнес, камічны акцёр (24 quai de Béthune) Ралан Дзюма, палітычны дзеяч Жан-Клод Брыялі, акцёр тэатра і кіно
Катэгорыя:Астравы Парыжа Катэгорыя:IV акруга Парыжа