Вежа Сен-Жак () — вежа ў стылі позняй готыкі (або «палымянай»), якая асобна стаіць у аднайменным скверы 4-й акругі Парыжа, былая званіца царквы Сен-Жак-ла-Бушэры.
Гісторыя Скончаная ў 1523 годзе, вежа Сен-Жак — гэта ўсё, што засталося на гэтым месцы ад раманскай царквы Сен-Жак-ла-Бушэры, будаўніцтва якой фінансавалася гільдыяй мяснікоў («бушры» — крама мясніка). Царква служыла месцам збору паломнікаў, якія рухаліся па шляху Святога Якава да канчатковага пункта — грабніцы апостала Якава ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. Царква перабудоўвалася ў XVI стагоддзі, памяняўшы стыль з раманскага на гатычны, тады ж да яе была прыбудавана званіца — цяперашняя вежа Сен-Жак.
У крыпце царквы быў пахаваны знакаміты алхімік Нікаля Фламель. У 1648 г. французскі вучоны Блез Паскаль праводзіў на вежы Сен-Жак замеры атмасфернага ціску.
Спасылкі
Катэгорыя:Вежы Парыжа Катэгорыя:Збудаванні Парыжа ў гатычным стылі Катэгорыя:1523 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1523 годзе