Пельтыге́ра (Peltigera) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пельтыгеравых.

Апісанне

Слаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3-30 см). Зверху шэрая або карычневая, пакрыта мнагаклетачным параплектэнхімным каравы́м слоем, гладкая, голая, з тонкім лямцавым покрывам, раз-пораз з белаватым налётам, часта злёгку вышчарбленым слаявінным краем. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату) у выглядзе разнастайных пучкоў. Пладовыя целы (апатэцыі) акруглыя або эліптычныя, выпуклыя, з падагнутымі да нізу бакавымі краямі, утвараюцца на канцах лопасцей. Сумкі 6-8-споравыя. Споры ад бясколерных да бураватых, ад верацёнападобных да іголкападобных, ад 4‑да 10‑клетачных. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду .

Пашырэнне У свеце вядома каля 100 відаў, шырока распаўсюджаны ў абодвух паўшар’ях, большасць у тропіках і субтропіках Паўднёвага паўшар’я. Сустракаюцца ля камля дрэў сярод імхоў, на супясчанай і суглінкавай глебе, замшэлых камянях у розных лясных фітацэнозах. На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя , , , , , .

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пельтыгеравыя Катэгорыя:Роды грыбоў