Палац Шаё () быў пабудаваны па праекце Л. Буало, Ж. Карла і Л. Азема да Сусветнай выставы 1937 года на месцы палаца Тракадэро, які стаяў тут раней (Palais du Trocadéro). У палацы Шаё размясціліся некалькі музеяў: Музей чалавека, Музей флоту, Музей архітэктуры.
Архітэктура Палац Шаё размешчаны ў 16-й акрузе Парыжа насупраць Эйфелевай вежы (на процілеглым беразе Сены) і ўяўляе сабой два велізарныя павільёны, якія разыходзяцца дугамі ў абодва бакі. Паміж павільёнамі знаходзіцца пляцоўка, з якой адкрываецца самы выгадны выгляд на Эйфелеву вежу. Акрамя таго, тут пачынаецца садова-паркавы комплекс Тракадэро з лесвіцамі і самымі вялікімі фантанамі Парыжа.
На франтонах павільёнаў выгравіраваны словы паэта Поля Валеры: На флюгелі, у якім размешчаны Музей чалавека: Il dépend de celui qui passe Que je sois tombe ou trésor Que je parle ou me taise Ceci ne tient qu'à toi Ami n’entre pas sans désir
На флюгелі Марскога музея: Tout homme crée sans le savoir comme il respire Mais l’artiste se sent créer Son acte engage tout son être sa peine bien aimée le fortifie
Палац Шаё ў мастацтве Палац стаў месцам дзеяння шматлікіх фільмаў, такіх як «Сіко» (2007), «Праз 28 тыдняў» (2007), «Гадзіна пік 3» (2007), «Французскі пацалунак» (1995), «Чатырыста ўдараў» (1959) і іншыя.
Гл. таксама Тракадэро
Спасылкі
Гісторыя палаца
Катэгорыя:Палацы Парыжа Катэгорыя:XVI акруга Парыжа